ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем адчуць смак беларускай кухні
Фотавыстава “Жанчыны герояў Браншчыны”
Вышыты раманс

Запрашаем адчуць смак беларускай кухні

Запрашаем адчуць смак беларускай кухні
Іншыя мерапрыемствы
18 кастрычніка
Дата правядзення
17.00–18.30
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

18 кастрычніка ў бібліятэцы адбылося мерапрыемства “Смак беларускай кухні ў кнігах і паштоўках: новыя праекты Алены Мікульчык”.

Ужо больш за 20 год Алена Мікульчык – гісторык кулінарыі, тэле- і радыёвядучая – займаецца вывучэннем беларускай кухні, праводзіць лекцыі і майстар-класы. Алена ведае, што беларуская кухня мае багатую гісторыю і шматвяковыя традыцыі. Пацверджаннем таму – яе выдавецкія праекты, якіх ужо каля дзесяці.

Крыніцы натхнення кулінара – кнігі і вопыт прафесійных кухараў і нашых прабабуль. У яе бібліятэцы маюцца копіі выданняў ХІХ і пачатку ХХ ст. А пачыналася ўсё так: бібліятэкі, архівы, сустрэчы з гісторыкамі, знаўцамі, экспертамі ды і простымі людзьмі, якія памятаюць былыя часы, далі штуршок да глыбокага вывучэння гісторыі беларускай кухні. Больш за 10 гадоў Алена правяла ў кулінарных экспедыцыях па Беларусі і бліжнім замежжы, дзе пражываюць этнічныя беларусы. Кожнае новае выданне акумулюе назапашаны вопыт, які спалучае тэорыю і практыку, канцэптуальна адрозніваецца ад папярэдняга.

Яе кнігі карыстаюцца нязменнай папулярнасцю сярод чытачоў і адзначаны прэміямі на высокім дзяржаўным узроўні. Апошняя на дадзены момант – “Смак беларускай гісторыі” (выдавецтва “Беларусь”, 2022) – атрымала дыплом ІІ ступені Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі – 2023” у намінацыі “Залатыя скрыжалі”.

Са старонак кулінарных кніг аўтаркі можна даведацца пра гісторыю і культуру харчавання беларусаў, адчуць смак кухні любога кірунку – сялянскай, гарадской, карчомнай, шляхецкай і каралеўскай. Галоўнае, што кожная страва адаптавана да ўмоў і разнастайнасці прадуктаў сучасных гаспадынь.

Мерапрыемства ладзіцца а 17-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

У праграме вас чакае:

  • знаёмства з выданнямі Алены Мікульчык,
  • інтэрактыўная гульня з прызамі на веданне беларускай кухні,
  • дэгустацыя-абрад з жытнёвымі ламанцамі-праснакамі.

Уваход на мерапрыемства вольны.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам