Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў.
Тэма размовы – “Змены падаткаабкладання для фізічных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, самазанятых і мікраарганізацый”.
Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя пытанні:
- Новы падатковы рэжым для фізічных асоб
- Асноўныя новаўвядзенні па адзіным падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) і самазанятасці
- Парадак падаткаабкладання для ІП, якія прадастаўляюць месцы для кароткатэрміновага пражывання
- Змена выплаты збору для рамеснікаў і асоб, якія аказваюць паслугі ў сферы аграэкатурызму
- Падатак на прафесійны даход
Кампетэнтна на гэтыя і іншыя пытанні аб тым, што мяняецца ў парадку падаткаабкладання для індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асоб у 2023 годзе адкажа адвакат спецыялізаванай юрыдычнай кансультацыі г. Мінска “Ахова і прадстаўніцтва” Раман Шпакоўскі.
Па дадзенай тэме ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) падрыхтавана выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68, 293 27 28.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.
Чытайце таксама, як прайшла сустрэча, і сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.