ГалоўнаяМерапрыемствыПрэс-канферэнцыя да Дня бібліятэк
Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры
Размова з адвакатам аб асноўных зменах законаў па пытаннях падаткаабкладання ў 2023 годзе

Прэс-канферэнцыя да Дня бібліятэк

Прэс-канферэнцыя да Дня бібліятэк
Іншыя мерапрыемствы
13 верасня
Дата правядзення
11.00–12.00
Час правядзення
Дом прэсы
Месца правядзення

13 верасня а 11-й гадзіне ў Доме прэсы пройдзе прымеркаваная да Дня бібліятэк прэс-канферэнцыя на тэму: “Роля бібліятэк у жыцці беларусаў і фарміраванні патрыятычнай свядомасці моладзі”.

У мерапрыемстве возьмуць удзел генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк г. Мінска, абласных, раённых і сельскіх бібліятэк Рэспублікі Беларусь.

На прэс-канферэнцыі абмяркуюць актуальныя пытанні развіцця бібліятэчнай сферы і ролю бібліятэк у жыцці беларусаў. Якія маладзёжныя праекты плануюцца ў 2024 годзе? Як у сваю працу бібліятэкі інтэгравалі магчымасці сацыяльных сетак? Які эфект дае вядзенне сацсетак і месенджараў? Якія спосабы для прыцягнення чытачоў выкарыстоўваюць бібліятэкі на рэспубліканскім, абласным і раённым узроўнях? Якая наведвальнасць бібліятэк у сённяшні час?

Прэс-канферэнцыя будзе трансліравацца на YouTube-канале РУП “Дом прэсы”.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Белая ластаўка Беларусі

20.09.2023

Юбілейная выстаўка “Белая ластаўка Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ніны Мацяш (1943–2008), праходзіць з 20 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Свет без войнаў і насілля

14.09.2023

Тэматычная выстава “Свет без войнаў і насілля!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру, адкрыта з 14 верасня па 10 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207).

Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры

12.09.2023

12 верасня ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Татарстан у Рэспубліцы Беларусь у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё кніжнай выставы “Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры”.



Бібліятэкарам