Дата правядзення
Час правядзення
21 красавіка а 19-й гадзіне бібліятэкі Беларусі адчыняць дзверы “Бібліяночы”! У праграме – мноства тэматычных пляцовак для дарослых і дзяцей. Гасцей пацешаць розныя актыўнасці – майстар-класы, гульні, творчыя сустрэчы з пісьменнікамі і іншыя забавы. Падрабязнасці глядзіце ніжэй.
Бібліяноч – Мінск
Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр. Незалежнасці, 116)
Тэма: “БібліяІмпульс” (праграма)
Тэл. для даведак: (8 017) 368 37 37
У праграме – актыўныя квесты ад кампаніі “Квесторыя”, “Літаратурны салон” з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Ірынай Карнавухавай, шахматна-шашачныя турніры, “настолкі” ад Hobby World, “этна-вечарына” з фолк-гуртом Guda і капэлай традыцыйнай музыкі “Анягож”, чайны рытуал “Тры кубкі тэксту”, лекцыі адваката, астрапсіхолага, астролага, нутрыцыёлага, імідж-стыліста, майстар-класы па фантастычнай ілюстрацыі, сучасных бальных танцах, індыйскаму танцу і многае іншае! Маленькіх гасцей пацешаць аквагрым, майстар-класы і ўзорны тэатр лялек “Васілёк” ад ЦДАДіМ “АРТ”, арт-тэатр Vershina, цыркавая студыя Fantasy і пазнавальная IT-праграма ад вучэбнага цэнтра “Айціландыя”.
Імкніцеся да ведаў з намі!
Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі і Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча НАН Беларусі (вул. Сурганова, 15)
Тэма: “Тэрыторыя навукі”
Тэл. для даведак: (8 017) 379 27 06
Месцам прыцягнення ўсіх, хто захоплены навукай, любіць чытаць і адкрываць для сябе нешта новае і нязведанае, стане пляцоўка Цэнтральнай навуковай бібліятэкі. Тут можна здзейсніць займальнае падарожжа ў далёкае мінулае і вывучыць экспанаты археолага-антрапалагічнай выставы, адчуць сябе сапраўднымі даследчыкамі і дакрануцца да таямніц хімічных з’яў. Наведаць “Аграсядзібу” Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі, пагаварыць з пчалярамі, выпіць лекавую вітамінавую гарбату і даведацца шмат новага пра экалогію і здароўе, а пры жаданні – захапіць кніжку з “Літаратурнага чамаданчыка”. А яшчэ можна трапіць на адкрыццё літаратурна-музычнага салона, адправіцца ў дзіўнае “Падарожжа па старонках мінулага”: ад Шэдэля (1493 год) да літаратурных прыгод першай чвэрці ХХ стагоддзя, стаць удзельнікам захапляльнай інтэрактыўнай камунікатыўнай гульні-падарожжа разам з псіхолагам-трэнерам і даведацца, наколькі бывае займальнай навука разам з музеем “ЭКСПИРИмЕНтуС”! Для юных наведвальнікаў будзе працаваць арт-лабараторыя і літаратурныя забаўляльныя пляцоўкі з інтэлектуальнымі гульнямі і квестамі.
Рэспубліканская навуковая медыцынская бібліятэка (вул. Фабрыцыуса, 28)
Тэма: “Начны абанемент”
Тэл. для даведак: (8 017) 367 21 53
У наведвальнікаў “Начнога абанемента” з’явіцца ўнікальная магчымасць зазірнуць “за кулісы” стварэння электроннай медыцынскай бібліятэкі, пазнаёміцца са скарбамі навуковай думкі, здзейсніць незабыўнае падарожжа па фондзе рэдкай кнігі, даведацца цікавыя факты з гісторыі медыцыны, жаночыя сакрэты вечнай маладосці і здароўя, уласнаручна вырабіць абярэгі і амулеты, пазмагацца ў інтэлектуальнай бітве “Выбух мозгу” і прадэгуставаць лекавыя напоі ў начным фітабары. Спецыяльна для “чытачоў” “Начнога абанемента” – эксклюзіўныя лекцыі вядомых медыкаў: урача-дыетолага Надзеі Рабавай і ўрача-гінеколага Таццяны Пінчук.
Маленькіх гасцей чакае дзіцячая пляцоўка, дзе Нулік і Сімка навучаць дзяцей скетчынгу маркерамі, дапамогуць вырабіць пацешныя налепкі і вылепіць чароўную жывёлу з паветранага пластыліну.
Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя М. Астроўскага (пр. Газеты Праўда, 20а)
Тэма: “Бібліясумеркі «Кніга і кампанія»”
Тэл. для даведак: (8 017) 377 31 92, 379 04 99
Юных жыхароў горада і іх бацькоў запрашаюць нясумна правесці вечар з кнігай у прыемнай кампаніі. Гасцей чакае сустрэча з сапраўднай кніжнай феяй – пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой, тэатралізаваныя чытанні, разнастайныя майстар-класы і літаратурныя віктарыны, зона настольных гульняў, мора станоўчых эмоцый, яркіх уражанняў і прыемных сюрпрызаў!
Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска
Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы (вул. В. Харужай, 16)
Тэма: “Традыцыі. Тое, што нас аб’ядноўвае”
Тэл. для даведак: (8 017) 243 46 21, 242 70 30
Бібліятэка прадставіць маштабную падзейную праграму, прысвечаную беларускім традыцыям – у літаратуры, музыцы, абрадах, кухні, народных рамёствах. У рэжыме нон-стоп будуць працаваць шматлікія тэматычныя пляцоўкі, дзе наведвальнікі сустрэнуцца з вядучым Белтэлерадыёкампаніі Дзмітрыем Карасём і пісьменнікам Паўлам Гушынцом, пазнаюць эксклюзіўны рэцэпт ад шэф-повара, знаўцы беларускай кухні Алены Мікульчык, убачаць тэатралізаваны спектакль па паэме Якуба Коласа “Новая зямля”, патанцуюць з вясёлым “Беларускім млынам”. Гасцей таксама чакае фотазона з прадметамі народнага побыту, аматараў творчасці – майстар-класы па саломапляценні і вырабе беларускай лялькі-абярэга. Для самых маленькіх – інтэрактыўная дзіцячая пляцоўка, “Пальчыкавы тэатр”, гульні, віктарыны, вячэрні кінасеанс!
Бібліятэка №13 (вул. Народная, 43а)
Тэма: “Кніга. Музыка. Тэатр”
Тэл. для даведак: (8 017) 352 30 34, 367 47 68
Святочная праграма ў бібліятэцы будзе напоўнена цікавымі сустрэчамі з пісьменнікамі і выступленнямі тэатральных калектываў. Для наведвальнікаў падрыхтаваны творчая майстэрня па арыгамі “Белы голуб свету” і арт-тэрыторыя “Мільён прыгод”, інтэрактыўная музычная праграма “Спяёмце, сябры” і многае іншае.
Мора незабыўных уражанняў гарантавана!
Бібліяноч – рэгіёны
Гродзенская вобласць
Навуковая бібліятэка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22)
Тэма: “Бібліятэчны квест па лабірынтах Залюстаркоўя”
Тэл. для даведак: +375 152 39 65 73
Навуковая бібліятэка запрашае узяць удзел у пазнавальна-забаўляльным мерапрыемстве па творах Люіса Кэрала аб Алісе. Бібліятэчны вечар пачнецца з чарадзейных пляцовак з майстар-класамі “Падарожжа па Зачараваным лесе”. Усе жадаючыя змогуць прымерыць вобразы герояў твора Льюіса Кэрала, наведаўшы студыю аквагрыму Чэшырскага Ката. На інтэлектуальнай пляцоўцы “БезУМНОЕ чаепитие” ўдзельнікі змогуць праверыць свае веды і кемлівасць, разгадаўшы лагічныя загадкі і рэбусы, адказаўшы на каверзныя пытанні Капялюшніка. Самым эрудзіраваным прапануюць згуляць у настольныя гульні на пляцоўцы “Незвычайных забаў”. Сіні Вусень будзе раздаваць парады самым цікаўным удзельнікам, а Белы трусік прапануе пацешныя забавы і цікавыя заданні самым заўзятым удзельнікам вечара. Завершыць бібліятэчны квест баль у Чырвонай Каралевы, на якім адбудзецца бяспройгрышны аўкцыён памятных падарункаў ад казачнай Алісы.
Воранаўская раённая бібліятэка (г.п. Воранава, вул. Савецкая, 29)
Тэма: “Назад у мінулае: рэтра падарожжа ў СССР”
Тэл. для даведак: +375 159 44 68 81
Госці Бібліяночы змогуць паўдзельнічаць у віктарынах аб савецкай эпосе, здзейсніць вельмі незвычайнае падарожжа па ўсіх вядомых савецкіх фільмах. Таксама для наведвальнікаў будзе працаваць буфет на працягу ўсяго мерапрыемства. У гэты вечар можна ўспомніць дзяцінства і паглядзець дыяфільмы, сфатаграфавацца ў інтэр’еры савецкай эпохі.
Астравецкая раённая бібліятэка (г. Астравец, пр. Энергетыкаў, 2)
Тэма: “Вясна. Спатканне з кнігай”
Тэл. для даведак: +375 15 91 79290, 70335, 70567
У праграме:
- выстава-інсталяцыя “Пажоўклых старонак не спыняецца жыццё”
- экскурсія па муралах вядомых і мясцовых пісьменнікаў
- краязнаўчы гурток з майстар-класамі народных рамёстваў “Цуды народных промыслаў” і сучаснага рукадзелля “Утульная закладка з фетру”
- “Кніжны лабірынт” з квестамі і квізамі
- турнір эрудытаў “КінаЧытанне”
- гучныя чытанні ад мясцовых літаратараў “Паэтычныя акварэлі”
- літаратурная кавярня “Чытаць пададзена” з пачастункам жалудовай кавай і печывам па літаратурных рэцэптах
- дрэва пажаданняў
- шматлікія фотазоны
- аквагрым
- сэлфі з літаратурнымі героямі
Юных гасцей чакае “Чарадзейная лабараторыя” з навуковымі вопытамі і сапраўднымі фокусамі.
Слонімская раённая бібліятэка імя Якуба Коласа
Філіял “Інтэграваная бібліятэка аграгарадка Сянькоўшчына” (Слонімскі раён, аг. Сянькоўшчына, вул. Шасейная, 1)
Тэма: “Нас усіх аб’ядноўвае кніга”
Тэл. для даведак: +375 156 24 49 71; 5 16 76; 2 72 48; 6 94 70
Бібліятэка аграгарадка Сянькоўшчына запрашае прыняць удзел усіх, хто любіць і шануе кнігу. Для гасцей будуць працаваць кніжныя выставы, галерэя работ навучэнцаў мастацкага класа ДУА “Сянькоўшчынская школа мастацтваў”, майстар-класы па вышыўцы, вырабах з джуту і дроту ад майстроў аграгарадка. Удзел у Бібліяночы прыме галоўны рэдактар раённай газеты “Слонімскі веснік” Кірыл Ляшчанка. Падчас мерапрыемства пройдзе ўзнагароджанне лепшых чытачоў бібліятэкі. Дзіцячае аматарскае аб’яднанне “Вясёлка”, якое дзейнічае пры бібліятэцы, прадставіць тэатралізаваную міні-сцэнку “Прагноз надвор’я”. І напрыканцы свята народны вакальны ансамбль “Славяначка” Сянькоўшчынскага цэнтра культуры падорыць свае музычныя нумары.
Магілёўская вобласць
Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва:
Цэнтральная гарадская бібліятэка імя К. Маркса (г. Магілёў, вул. Першамайская, 30)
Тэма: “Бібліяноч у Карла Маркса”
Тэл. для даведак: +375 222 428353
Тэма магілёўскай Бібліяночы – займальны і дзіўны свет Беларусі, яе традыцыі і культура. Акунуцца ў беларускі каларыт гасцям дапамогуць “жывыя статуі” літаратурных персанажаў, якія прадставяць бібліятэку як камфортнае асяроддзе, крэатыўную пляцоўку, месца зносін і інтэлектуальнага вольнага часу! Усе прысутныя ў гэты вечар змогуць стаць падарожнікамі-краязнаўцамі, сапраўднымі майстрамі па ткацтве паясоў на бёрдах, мастакамі-афарміцелямі ўласных кніг у тэхніцы “калаж”, выканаўцамі нацыянальных беларускіх танцаў або літаратурнымі гурманамі.
Старт дасць СВОП-акцыя “Кніжны фАрт”, у рамках якой адбудзецца розыгрыш падарункавых боксаў, а напрыканцы свята пройдзе сапраўдны аўкцыён творчых работ. Але і гэта яшчэ не ўсё! Ва ўсіх, хто наведаў бібліятэку менавіта ў Бібліяноч будзе магчымасць набыць імянны аўтарскі чытацкі білет. Каб гасцям было камфортна, бібліятэка просіць загадзя зарэгістравацца на сайце ўстановы і мець пры сабе добры настрой.
Сетка бібліятэк Кіраўскага раёна (г. Кіраўск, вул. Кірава, 80а)
Тэма: “Бібліяноч-2023”
Тэл. для даведак: +375 2237 77126
Наведвальнікаў запрашаюць узяць удзел у Бібліятэчнай ночы, наведаць экскурсію па бібліятэцы “Кніжны дом, або Бібліятэка без меж” і зазірнуць на літаратурны рэлакс “Добрая кніга: твой сябар на ўсё жыццё”.
Бібліятэчная сетка Клічаўскага раёна (г. Клічаў, вул. Ленінская, 69)
Тэма: “Усе дарогі вядуць у бібліятэку”
Тэл. для даведак: +375 2236 78603
У праграме:
- знаёмства з бібліятэкай “Востраў у кніжным акіяне”
- бібліятэчная акцыя “Заходзь! Глядзі! Чытай!”
- займальная квест-гульня “Паляўнічыя за кнігамі”
- літаратурнае падарожжа “Казка за казкай”
- майстар-клас “Творым цуд самі сваімі рукамі”
- незвычайная сустрэча з пісьменнікам, майстрам народных мастацкіх рамёстваў У.Э. Дзержанскім
Бібліятэчная сетка Крычаўскага раёна (г. Крычаў, вул. Ленінская, д. 38)
Тэма: “Нясумны вечар у бібліятэцы”
Тэл. для даведак: +375 2241 56749
У гэты вечар бібліятэчная сетка запрашае гасцей на прагляд кніжнай экспазіцыі “Неабсяжны і вялікі свет чароўных цуда-кніг”, літаратурна-гульнявую праграму “Не час спаць: вольны час у коле стэлажоў” і лялечны спектакль “Як Зайка стаў чытачом”.
Цэнтралізаваная сетка публічных бібліятэк Слаўгарадскага раёна (г. Слаўгарад, вул. Кастрычніцкая, д. 10)
Тэма: “Магія кнігі”
Тэл. для даведак: +375 2246 78306
Атрымаць асалоду ад магіі кнігі запрашае бібліятэка г. Слаўгарада. Для гасцей будуць арганізаваны выстава рарытэтаў “Дыханне часу: рэдкія і каштоўныя выданні бібліятэкі”, прэзентацыя навінак літаратуры “У ракурсе – новая кніга”, фотазона “Час чытаць”, бібліякавярня “Салодкі настрой”, літаратурны вечар “Душы цудоўныя парывы” з удзелам паэткі-зямлячкі В. Стасенкі і нават віртуальнае падарожжа “Гісторыя бібліятэкі ў фотаздымках”!
Бібліятэчная сетка Хоцімскага раёна (г. Хоцімск, вул. Леніна, д. 5)
Тэма: “Сустрэнемся ў гэтую Бібліяноч!”
Тэл. для даведак: +375 2247 79391
У праграме:
- аўтарскія майстар-класы “Пластылінавы жывапіс” і “Казачныя акварэлі”
- бібліятэчная акцыя “Прышчэпка ад віруса нечытання”
- патрыятычная пляцоўка “Памяць нашай Перамогі”
У гасцях – удзельнікі тэатральнага аддзялення ДУА “Хоцімская дзіцячая школа мастацтваў” з казачным спектаклем. Для самых актыўных наведвальнікаў – гульня “Літаратурныя гонкі” і літаратурныя чытанні “Я краінай сваёй ганаруся, яе імя – Беларусь!”.
Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Шклоўскага раёна (г. Шклоў, вул. Савецкая, д. 2)
Тэма: “Бібліяноч-2023”
Тэл. для даведак: +375 2239 95531
Святочная праграма будзе напоўнена цікавымі пляцоўкамі: гастранамічная “У траўніцы Ірыны” (фітабар) і гульнявая “Нясумная бібліятэка”, майстар-клас па вырабе кніжнай закладкі, займальны бібліяквест “У таямнічых лабірынтах бібліятэкі”, паказ лялечнага спектакля “Чытай-церамок”, фотазона “Я люблю бібліятэку”, арт-выстава “Падарунак любімай бібліятэцы”. У рамках 100-гадовага юбілею Шклоўскай цэнтральнай бібліятэкі адбудзецца літаратурная гасцёўня “Бібліятэка збірае сяброў”, куды запрашаюць усіх жадаючых!
Запрашаем усіх неабыякавых праявіць сваю любоў да чытання і далучыцца да бібліятэчнай акцыі! Уваход вольны!
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.