ГалоўнаяМерапрыемствыВыстава адной кнігі да Дня праваслаўнай кнігі
Заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе “Волшебные краски”
Размова з адвакатам аб завяшчанні або дарэнні

Выстава адной кнігі да Дня праваслаўнай кнігі

Выстава адной кнігі да Дня праваслаўнай кнігі
Іншыя мерапрыемствы
9–31 сакавіка
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

З 9 сакавіка ў музеі кнігі арганізавана выстава адной кнігі, прымеркаваная да Дня праваслаўнай кнігі і 400-годдзя Куцеінскага Богаяўленскага манастыра.

Шырокай грамадскасці прадстаўлена магчымасць пабачыць экзэмпляр друкаванага кніжнага помніка, адно з найпрыгажэйшых богаслужбовых выданняў Куцеінскай друкарні – “Трыфалагіён, альбо Цветаслоў” 1647 г. Якая яна, старажытная праваслаўная кніга? Адкуль пайшло слова “трыфалагіён”?

Выданне пабачыла свет у 1647 г. у друкарні Куцеінскага Богаяўленскага манастыра, дзе выдавалася богаслужбовая, царкоўна-палемічная і асветніцкая літаратура на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах. Выданні вылучаліся своеасаблівым графічным афармленнем.

“Трыфалагіён” інакш называецца “Кветкавая Мінея”, “Анфалагіён”. Літаральна ў перакладзе з грэчаскай мовы – “збор кветак”. У праваслаўнай царкве гэты адменнік частка царкоўнаслужбовай “Мінеі святочнай”, якая змяшчае чынапаследаванні да найболей важных свят, выбраных з “Мінеі месячнай”. Выданне змяшчае 19 гравюр-дрэварытаў, у якіх яскрава прасочваюцца рэалістычнасць і самабытнасць. Майстры выкарысталі прыём размяшчэння ілюстрацый ў тэксце. Музей кнігі прапануе пазнаёміцца з экзэмплярам, у якім гравюры размаляваны ад рукі.

У 1623 г. панам Багданам Статкевічам быў дадзены фундуш на будаўніцтва праваслаўнага манастыра Богаяўлення пад Оршай, які ўяўляў сабой таксама кніжны асяродак. Куцеінская друкарня дзейнічала пры манастыры ў 1630–1654 гг.


Выстава адной кнігі будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 31 сакавіка 2023 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час яе работы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, (8 017) 293 27 22.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам