ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб завяшчанні або дарэнні
Выстава адной кнігі да Дня праваслаўнай кнігі
“Палітра вясны. Гуканне”: выстаўка Святланы Катковай і Зоі Луцэвіч

Размова з адвакатам аб завяшчанні або дарэнні

Размова з адвакатам аб завяшчанні або дарэнні
Іншыя мерапрыемствы
16 сакавіка
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257c
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў.

Тэма размовы – “Завяшчанне або дарэнне: як лепш перадаць маёмасць”.

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя пытанні, якія тычацца перадачы ўласнікам сваёй рухомай і нерухомай маёмасці:

  • Што такое завяшчанне і чым яно адрозніваецца ад дагавора дарэння?
  • Што можна завяшчаць?
  • Ці заўсёды трэба складаць завяшчанне?
  • У якой форме складаецца завяшчанне?
  • Хто можа быць спадчыннікам па завяшчанні?
  • Хто такія “абавязковыя спадчыннікі”?
  • Што такое закрытае завяшчанне?
  • Ці можна аспрэчыць завяшчанне?
  • Як паступіць, калі завяшчальнік не можа ўласнаручна падпісаць завяшчанне?
  • Ці бываюць выпадкі, пры якіх можна адмяніць дарэнне?
  • Ці можна скласці дагавор дарэння, які прадугледжвае перадачу маёмасці пасля смерці дарыльшчыка?

Кампетэнтна на гэтыя і іншыя пытанні аб тонкасцях афармлення завяшчання і дагавора дарэння адкажа адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў Дзіна Хаванская.

Па дадзенай тэме ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) падрыхтавана выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Дзінай Хаванскай, і сачыце за анонсамі наступных мерапрыемстваў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам