ГалоўнаяМерапрыемствыСучасная навука: інавацыі, тэхналогіі, прыярытэты
Цыкл канцэртаў-лекцый “Прагулкі скрозь стагоддзі”
Думкі і настроі Уладзіміра Солтана

Сучасная навука: інавацыі, тэхналогіі, прыярытэты

Сучасная навука: інавацыі, тэхналогіі, прыярытэты
Іншыя мерапрыемствы
5 студзеня – 23 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 106
Месца правядзення

З 5 студзеня па 23 лютага ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстава “Сучасная навука: інавацыі, тэхналогіі, прыярытэты”.

Інавацыя на сучасным этапе – гэта неабходная данасць для паспяховага развіцця краіны. Актыўнае выкарыстанне і ўкараненне інавацый тычыцца не толькі прадпрыемстваў і арганізацый, але і ўсёй нацыянальнай эканомікі. Інавацыйная палітыка Рэспублікі Беларусь досыць маладая ў сваім развіцці. Яна ўлічвае не толькі асаблівасці развіцця і станаўлення беларускай дзяржавы, але і агульнасусветныя тэндэнцыі.

У Беларусі паспяхова функцыянуюць: Парк высокіх тэхналогій, навукова-тэхналагічныя паркі, навукова-вытворчыя і інавацыйныя цэнтры, Беларускі інавацыйны фонд і іншыя арганізацыі, якія працуюць у сферы інфармацыйнага, кансультацыйнага і іншага забеспячэння інавацыйнай дзейнасці. Высокім патэнцыялам развіцця інавацыйнай інфраструктуры валодае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Розныя напрамкі работы гэтых структур адлюстраваны ў публікацыях рэспубліканскіх перыядычных выданняў “Вестник Фонда фундаментальных исследований”, “Союзное государство”, “Народная газета” і інш.

У пакеце дзяржаўна-тэхнічных праграм да 2025 года запланавана ўкараненне больш за 2 000 распрацовак. Аб інавацыях у сферы медыцыны, аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва і іншых галін раскажуць публікацыі ў часопісах “Новости хирургии”, “Аграрная экономика”, “Наука и техника”, “Наука и инновации”, а таксама ў газетах “Навука”, “Рэспубліка” і інш.

Цікавы і замежны вопыт укаранення і выкарыстання інавацый, адлюстраваны ў артыкулах з часопісаў “Химия и жизнь”, “Наука и религия”, “Знание – сила”.

Усяго экспазіцыя налічвае больш за 30 перыядычных выданняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Белая ластаўка Беларусі

20.09.2023

Юбілейная выстаўка “Белая ластаўка Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ніны Мацяш (1943–2008), праходзіць з 20 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Свет без войнаў і насілля

14.09.2023

Тэматычная выстава “Свет без войнаў і насілля!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру, адкрыта з 14 верасня па 10 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207).

Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры

12.09.2023

12 верасня ў рамках Дзён культуры Рэспублікі Татарстан у Рэспубліцы Беларусь у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё кніжнай выставы “Рэспубліка Татарстан: кнігі ў прасторы культуры”.



Бібліятэкарам