ГалоўнаяМерапрыемствыГісторыя электратранспарту. Ад конкі да электробуса
Песняры зямлі беларускай
Дар Беларускага саюза дызайнераў

Гісторыя электратранспарту. Ад конкі да электробуса

Гісторыя электратранспарту. Ад конкі да электробуса
Іншыя мерапрыемствы
2–30 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Мабільная" (3-ці паверх)
Месца правядзення

У галерэі “Мабільная” (3-ці паверх бібліятэкі) экспануецца выстава “Гісторыя электратранспарту. Ад конкі да электробуса”.

Экспазіцыя падрыхтавана Мінскім гарадскім камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з мэтай нагадаць, як важна скарачаць шкодныя выкіды ў атмасферу, большая частка якіх паступае ад аўтамабіляў. Гледачам прапануюць зрабіць выбар на карысць альтэрнатыўных спосабаў перамяшчэння. А іх нямала. Гэта і грамадскі электратранспарт, і персанальны экатранспарт.

На выставе можна пазнаёміцца з гісторыяй з’яўлення першага трамвая і тралейбуса, даведацца, калі пабудавалі першую станцыю Мінскага метрапалітэна і якая яго далейшая перспектыва развіцця, як з’явіўся электратранспарт і ў чым яго перавага, хто прыдумаў першы электрамабіль і што такое персанальны электратранспарт.

Бо толькі разам мы зможам зберагчы прыроду вакол нас жывой і квітнеючай, зберагчы яе натуральныя багацці, павысіць узровень грамадскай экалагічнай свядомасці!


Запрашаем наведаць выставу з 2 да 30 лістапада 2022 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 33.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам