ГалоўнаяМерапрыемствыКарункавая гісторыя ад берасцейскіх мастакоў
Запрашаем на музейныя заняткі “Таямніцы старадрукаў: даследуем і вывучаем гербарыі”
Пяшчотная, мілая, добрая

Карункавая гісторыя ад берасцейскіх мастакоў

Карункавая гісторыя ад берасцейскіх мастакоў
Іншыя мерапрыемствы
13 кастрычніка – 20 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Атрыум" (3-ці паверх)
Месца правядзення

13 кастрычніка а 16-й гадзіне ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) адбылося адкрыццё выстаўкі “Карункавая гісторыя”.

Выстаўка прадстаўляе работы, выкананыя творчым тандэмам Генадзя і Святланы Вяль. Мастакі скончылі мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута і ўжо больш за 40 гадоў ідуць поруч і ў прафесіі, і ў творчасці, і па жыцці. Майстра эстампа, малых формаў графікі Генадзя і майстрыху ручнога мастацкага ткацтва і выцінанкі Святлану аб’ядноўвае і тое, што абое прысвяцілі жыццё навучанню юных берасцейцаў асновам выяўленчага мастацтва.

У экспазіцыі Генадзь і Святлана Вяль прадстаўляюць экслібрысы і графіку, выцінанкі і габелены. Кожны твор – асобная старонка агульнай карункавай гісторыі брэсцкіх мастакоў. Мастацтва як экслібрыса, так і выцінанкі імкнецца захоўваць старажытныя традыцыі, спалучаць іх з сучаснымі аўтарскімі вынаходкамі.

Генадзь Вяль працуе ў розных тэхніках – афорт, акватынта, сухая ігла, акварэль. Выразная, адметная манера робіць прадстаўленыя на выстаўцы сюжэтныя экслібрысы пазнавальнымі. Больш за трыццаць гадоў гравюры Генадзя Вяля прадстаўляюць мастацтва беларускага эстампа на рэспубліканскіх і міжнародных графічных выстаўках і конкурсах.

Кола творчых інтарэсаў Святланы Вяль ахоплівае ручное мастацкае ткацтва і мастацтва выразання з паперы. Святлана – часты ўдзельнік выставачных праектаў, на якіх экспануецца беларуская народная творчасць. Прадстаўленыя ў экспазіцыі сатканыя сюжэты, папяровы сусвет выцінанкі ўражваюць чароўным спляценнем фантазій, глыбокай сімвалічнасцю. Кветкі, птушкі, анёлы поўняцца лірычным настроем, цеплынёй, яскравасцю фарбаў і акцэнтаў.

“Карункавая гісторыя” – пастаронкавы аповед аб шчырым захапленні культурай і літаратурай, аб аматарах кнігачытання, кніжных знакаў і ўладальніках бібліятэк, аб нацыянальных беларускіх вобразах, традыцыях і традыцыйных рамёствах, дружбе, каханні, веры і надзеі.

Выстаўка будзе працаваць да 20 лістапада 2022 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон: (8 017) 368 37 37.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам