ГалоўнаяМерапрыемствыПад знакам крылатага змея
Грамадства для ўсіх узростаў
Чалавек – аркестр

Пад знакам крылатага змея

Пад знакам крылатага змея
Іншыя мерапрыемствы
30 верасня – 7 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

З 30 верасня па 7 лістапада ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “Пад знакам крылатага змея”, прысвечаная 550-годдзю з дня нараджэння Лукаса Кранаха Старэйшага (1472–1553).

Нямецкі жывапісец Лукас Кранах Старэйшы – адзін з самых знакамітых майстроў свайго часу. Творчасць мастака аказала вялікі ўплыў на развіццё еўрапейскага жывапісу. Кранах прарабіў складаную эвалюцыю, якая азнаменавала пераход ад ідэалаў Рэнесансу да рафінаванай вытанчанасці і змястоўнай мудрагелістасці маньерызму.

Экспазіцыя дэманструе маштаб творчай асобы славутага жывапісца і элегантнасць непаўторнага “кранахаўскага стылю”. Тэматыка твораў выставы вельмі разнастайная: рэлігійныя вобразы суседнічаюць з міфалагічнымі, партрэты – з жанравымі сцэнамі павучальнага зместу і карцінамі, у якіх галоўнае месца займае адлюстраванне прыроды. Амаль на ўсіх жывапісных палотнах і гравюрах майстар змяшчаў уласную манаграму – маленькага крылатага змея.

Упрыгажэннем экспазіцыі сталі рэпрадукцыі карцін “Жаночы партрэт”, “Партрэт прынцэсы Сібілы Клеве”, “Мадонна з Немаўлём пад яблыняй” і многія іншыя працы з прывабнымі жаночымі вобразамі. Незвычайна індывідуальны кранахаўскі тып жаночай прыгажосці – ледзь скуласты твар з маленькім завостраным падбародкам і падоўжаным разрэзам вачэй. На выставе аблічча залатакудрай прыгажуні з вузкімі раскосымі вачамі можна ўбачыць і ў партрэтах, і ў сюжэтах антычнай міфалогіі, і ў карцінах на біблейскія тэмы.

Творчы шлях Кранаха адлюстроўвае лёс нямецкага жывапісу эпохі Рэфармацыі. Пратэстанцкія сімпатыі мастака і яго сяброўства з Марцінам Лютэрам адбіліся ў шматлікіх партрэтах Лютэра, частка з якіх прадстаўлена на выставе.

Сабраныя разам кнігі, альбомы, паштоўкі, рэпрадукцыі і часопісныя артыкулы ва ўсім бляску паказваюць майстэрства і талент яркага прадстаўніка нямецкага Адраджэння і маньерызму.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам