ГалоўнаяМерапрыемствыЧалавек – аркестр
Пад знакам крылатага змея
Мастацтва думкі

Чалавек – аркестр

Чалавек – аркестр
Іншыя мерапрыемствы
22 верасня – 21 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

З 22 верасня па 21 лістапада ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Чалавек – аркестр”, прысвечаная 75-годдзю народнага артыста Беларусі, дырыжора Аляксандра Міхайлавіча Анісімава.

Аляксандр Анісімаў – адзін з самых запатрабаваных дырыжораў Беларусі. З 2001 года ён узначальвае Дзяржаўны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, а таксама пастаянна выступае з сімфанічнымі і опернымі калектывамі Заходняй Еўропы, Расіі і Амерыкі.

За гады творчай дзейнасці ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі і ў Вялікім тэатры Беларусі Аляксандр Анісімаў правёў важкую працу па папулярызацыі музыкі сучасных беларускіх кампазітараў. Яго калектыў быў першым выканаўцам многіх твораў Я. Глебава, Д. Смольскага, С. Картэса, Г. Гарэлавай і інш.

Anisimau-1.jpg

Пад кіраўніцтвам А. Анісімава аркестр актыўна знаходзіць новыя шляхі і формы канцэртнай дзейнасці: сімфанічныя цыклы “Класіка для ўсіх”, “Краіна Сімфонія” і “Уваскрасенне класікі” карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў беларускай публікі, а замежныя партнёры адзначаюць высокі прафесіяналізм аркестра, яго шырокі і разнапланавы рэпертуар, артыстызм выканання і мабільнасць.

У 2021 годзе маэстра Аляксандр Анісімаў быў удастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міру і згоды ў грамадстве праз музыку, за рэалізацыю буйных рэспубліканскіх і міжнародных творчых праектаў”.


Аляксандр Анісімаў на выстаўцы "Чалавек – аркестр" у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Асноўную частку экспазіцыі складаюць шматлікія артыкулы і інтэрв’ю Аляксандра Міхайлавіча, апублікаваныя ў перыядычных выданнях. У дадатак да іх прыкладаюцца фотаматэрыялы, а таксама аўдыя - і відэазапісы з выступленнямі дырыжора і яго аркестра.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам