Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
24 верасня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Закладка для кніг”.
Арыгамі – дзіўная тэхніка, з дапамогай якой можна ствараць вялікую разнастайнасць фігурак з паперы самых розных памераў і форм. На занятках дзеці асвояць асноўныя прыёмы складання і згінання паперы па намечаных лініях.
Прыклаўшы трохі намаганняў, дзеці ператвораць каляровы ліст паперы ў яркія закладкі і будуць карыстацца імі пры чытанні любімых кніг. А знаёмства з кнігамі “Оригами. Большая иллюстрированная энциклопедия” и “Оригами. Чудеса из бумаги” Г.У. Кірычэнкі дазволіць больш даведацца аб гэтым цудоўным і займальным мастацтве.
Час правядзення мерапрыемства: 15.00–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.