ГалоўнаяМерапрыемствыТурызм у XXI стагоддзі
Запрашаем на творчыя заняткі “Закладка для кніг”
Жыццё ў паэзіі

Турызм у XXI стагоддзі

Турызм у XXI стагоддзі
Іншыя мерапрыемствы
21 верасня – 19 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 21 верасня па 19 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта кніжная выстава “Турызм у XXI стагоддзі”, прысвечаная Сусветнаму дню турызму.

Прапанаваная выстава налічвае каля 100 дакументаў на рускай, англійскай і нямецкай мовах. Гэта кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, буклеты.

У гэтых дакументах разглядаюцца асноўныя тэндэнцыі развіцця міжнароднага турызму, раскрываецца паняцце ўстойлівага развіцця турызму, дадзена ацэнка сучаснаму стану сусветнай і беларускай турыстычнай індустрыі.

Экспазіцыя пазнаёміць чытачоў з асновамі арганізацыі турызму, з кіраваннем турыстычнымі прадпрыемствамі, а таксама з рознымі напрамкамі турыстычнай дзейнасці.

Сярод дакументаў, прадстаўленых на выставе, – міжнародныя прававыя дакументы, энцыклапедыі і даведнікі, манаграфіі, турыстычныя даведнікі, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый, статыстычныя зборнікі, навучальныя дапаможнікі.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Прававое забеспячэнне міжнароднага турызму – міжнародныя рэкамендацыі і стандарты, нарматыўна-прававыя акты
  • Устойлівы турызм і ўстойлівае развіццё: роля і значэнне турызму ў эканамічным і сацыяльным развіцці краін і рэгіёнаў
  • Роля турызму ва ўмацаванні культурных сувязей, узаемапавагі і ўзаемаразумення паміж народамі
  • Эканоміка, геаграфія і арганізацыя міжнароднага турызму
  • Развіццё індустрыі турызму і турыстычнага бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь

Выстава будзе карысная спецыялістам у галіне турызму, арганізатарам турысцкага бізнесу, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў турыстычнага профілю, а таксама ўсім, хто цікавіцца міжнародным турызмам і любіць падарожнічаць.

Сусветны дзень турызму быў заснаваны на трэцяй сесіі Генеральнай асамблеі Сусветнай турысцкай арганізацыі ў верасні 1979 года і штогод адзначаецца 27 верасня пачынаючы з 1980 года. Дата была абрана не выпадкова. Яна супадае з важнай у гісторыі развіцця турызму падзеяй – 27 верасня 1970 года Сусветная турысцкая арганізацыя прыняла свой Статут.

Мэта свята – прапаганда турызму, асвятленне яго ўкладу ў эканоміку сусветнай супольнасці, развіццё сувязей паміж народамі розных краін. Дадзенае мерапрыемства заклікана прадэманстраваць патэнцыял турызму ў справе дасягнення Мэт у галіне ўстойлівага развіцця.

Свята адзначаецца ў большасці краін свету і кожны год праходзіць пад новым дэвізам. Згодна з рашэннем, прынятым на 24-й сесіі Генеральнай асамблеі ЮНВТО, афіцыйныя ўрачыстасці з нагоды Сусветнага дня турызму ў 2022 годзе пройдуць на востраве Балі ў Інданэзіі пад дэвізам “Пераасэнсаванне турызму”.

Развіццё турызму з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўная праграма “Беларусь гасцінная” на 2021–2025 гады накіравана на фарміраванне і развіццё сучаснага канкурэнтаздольнага турыстычнага комплексу, павелічэнне ўкладу турызму ў развіццё нацыянальнай эканомікі – турызм паступова становіцца адной з ключавых галін для стварэння новых працоўных месцаў, эканамічнага росту і прыцягнення інвестыцый.

Турыстычны патэнцыял Беларусі заключаецца ў разнастайнасці і прыгажосці прыроды, унікальнасці гісторыка-культурнай спадчыны.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Спіс літаратуры

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам