ГалоўнаяМерапрыемствыМастацтва думкі
Чалавек – аркестр
Запрашаем на творчыя заняткі “Закладка для кніг”

Мастацтва думкі

Мастацтва думкі
Іншыя мерапрыемствы
22 верасня – 21 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

З 22 верасня па 21 лістапада ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць юбілейная выстава “Мастацтва думкі”, прысвечаная 75-годдзю беларускага балетмайстра і харэографа Валянціна Мікалаевіча Елізар’ева.

Імя народнага артыста СССР і Беларусі Валянціна Елізар’ева шырока вядома не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Менавіта дзякуючы яму беларускі балет атрымаў сусветную вядомасць. В.М. Елізар’еў – уладальнік шматлікіх званняў і ўзнагарод, сярод якіх галоўная прэмія за лепшую сучасную харэаграфію, атрыманая на VII Міжнародным конкурсе артыстаў балета ў Маскве, а таксама прэмія Міжнароднай асацыяцыі дзеячаў харэаграфіі “Benois de la Danse” і званне “Лепшы харэограф года” за пастаноўку балета “Страсці” А. Мдзівані.

Jelizarjeu-3.jpg

Унікальны індывідуальны стыль, які спалучае паэтычнасць і філасафічнасць, эмацыйнасць і рацыянальнасць, традыцыі і наватарства сведчыць аб непераўзыдзеным таленце выбітнага балетмайстра. Валянцін Мікалаевіч сфарміраваў новы тып балетнай драматургіі, заснаванай на шматзначнасці і шматмернасці харэаграфічных вобразаў, скразным развіцці дзеяння, харэаграфічным сімфанізме, выкарыстанні філасофскіх тэм, метафар і асацыяцый. “Балет – мастацтва думкі”, – сцвярджае Валянцін Елізар’еў, падкрэсліваючы, што думка займае ў балеце найважнейшае месца, робячы танец інтэлектуальным мастацтвам.

На выставе прадстаўлены фотаальбомы “Валентин Елизарьев. Репортаж из настоящего времени”, “Сотворение мира”, “Щелкунчик”, кнігі “Валентин Елизарьев – художник и человек” Ірыны Мільто, “Феномен Валентина Елизарьева” Інэсы Плескачэўскай, Дакументальны фільм “Беларускі балет. Гісторыя”, а таксама праграмы спектакляў, інтэрв’ю і артыкулы з перыядычных выданняў, прысвечаныя жыццю і творчасці знакамітага балетмайстра.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Невычэрпнае багацце слова

01.06.2023

Юбілейная выстаўка “Невычэрпнае багацце слова”, прысвечаная 70-годдзю беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара Івана Сямёнавіча Роўды, праходзіць з 1 чэрвеня па 3 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Прафесіяналізм. Адвага. Гонар

30.05.2023

З 30 мая па 27 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) арганізавана выстава “Прафесіяналізм. Адвага. Гонар”, прысвечаная 170-годдзю пажарнай службы Беларусі.



Бібліятэкарам