ГалоўнаяМерапрыемствыІндустрыя 4.0: лічбавая трансфармацыя
Кругі быцця
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Анёлак”

Індустрыя 4.0: лічбавая трансфармацыя

Індустрыя 4.0: лічбавая трансфармацыя
Іншыя мерапрыемствы
4 студзеня – 23 лютага
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
зала перыядычных выданняў
Месца правядзення

З 4 студзеня па 23 лютага ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстава “Індустрыя 4.0: лічбавая трансфармацыя”.

У сучасным свеце ўсё больш хуткімі тэмпамі ідуць працэсы трансфармацыі, якія тычацца розных сфер жыццядзейнасці грамадства. Сёння маецца велізарны тэхналагічны патэнцыял, які ўсё больш інтэнсіўна рэалізоўваецца для павышэння якасці жыцця чалавека.

Пабудова “разумных гарадоў”, заснаваных на ўкараненні перадавых ІТ-рашэнняў у жыццё мегаполіса, з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў. Сучасным гарадскім тэхналогіям прысвечаны артыкулы з часопісаў “ЖКХ”, “Наука и инновации”, “Директор” і інш.

Усе сферы жыццядзейнасці – ад прамысловасці, сельскай гаспадаркі, дзяржаўнага кіравання да бізнесу і медыцыны – сёння немагчыма ўявіць без інтэрнэту і камп’ютарных тэхналогій. Пытанням лічбавізацыі ў галіне аховы здароўя, транспарту, у аграрным сектары, адукацыі і г.д. прысвечаны публікацыі ў часопісах “Адукацыя і выхаванне”, “Аграрная экономика”, “Экономика Беларуси” і інш.

У нашай рэспубліцы рэалізоўвалася Дзяржаўная праграма развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016–2020 гг., а таксама працягвае ажыццяўляцца Дзяржаўная праграма “Лічбавае развіццё Беларусі” на 2021–2025 гг. Аб выніках гэтай дзейнасці раскажуць перыядычныя выданні “Беларуская думка”, “Веснік сувязі”, “Союзное государство” і інш.


Спіс літаратуры

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам