ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Анёлак”
Індустрыя 4.0: лічбавая трансфармацыя
Святочная планёрка ў Нацыянальнай бібліятэцы

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Анёлак”

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Анёлак”
Іншыя мерапрыемствы
8 студзеня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

Святкаванне Раства Хрыстова аб’ядноўвае жыхароў многіх краін па ўсім свеце. Стала добрай традыцыяй у гэты час упрыгожваць свой дом фігуркамі анёлаў. Падчас светлага свята дзеці з задавальненнем майструюць калядныя вырабы і слухаюць гісторыі пра цуды.

На занятках дзеці зробяць з кардону, каляровай паперы і яркіх упрыгожванняў зіхатлівага анёлка. Юныя ўдзельнікі авалодаюць асноўнымі прыёмамі працы з паперай – дзяленнем на часткі, згінаннем і наданнем формы конусу, падборам колераў у кампазіцыі і злучэннем дэталей.

Дзеці паслухаюць добрыя, павучальныя гісторыі з кнігі Алены Якімавай “Ангел по небу летел” і разгледзяць прыгожыя ілюстрацыі да яе.


Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усе мастацкія матэрыялы дзецям будуць прадстаўлены.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.



Бібліятэкарам