ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб праве ў сферы медыцыны
“Арт-Мінск 2021”
Сімвалы жыцця беларускага народа (+відэа)

Размова з адвакатам аб праве ў сферы медыцыны

Размова з адвакатам аб праве ў сферы медыцыны
Іншыя мерапрыемствы
23 верасня
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257c
Месца правядзення

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Тэма размовы – “Права ў сферы медыцыны: асаблівасці, праблемы, перспектывы”.

Падчас сустрэчы будуць разгледжаны наступныя пытанні:

  • Правы грамадзян на ахову здароўя і атрыманне медыцынскай дапамогі
  • Асноўныя нарматыўна-прававыя акты, якія рэгламентуюць дзейнасць у сферы медыцыны
  • Прававыя аспекты ў сферы аказання платных медыцынскіх паслуг, кантролю якасці аказваемай медыцынскай дапамогі
  • Абарона праў медработнікаў

Кампетэнтна на гэтыя і іншыя пытанні аб асаблівасцях заканадаўства ў сферы аховы здароўя адкажа кіруючы партнёр адвакацкага бюро “ЛЕКСпро” Мінскай абласной калегіі адвакатаў Таццяна Анатольеўна Тараховіч.

Па дадзенай тэме падрыхтавана выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).

Спіс літаратуры

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68293 27 28.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам