ГалоўнаяМерапрыемствыСімвалы жыцця беларускага народа (+відэа)
Размова з адвакатам аб праве ў сферы медыцыны
Музейныя заняткі “Вандроўка з Францішкам”

Сімвалы жыцця беларускага народа (+відэа)

Сімвалы жыцця беларускага народа (+відэа)
Іншыя мерапрыемствы
14 верасня – 9 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
атрыум (2-гі паверх)
Месца правядзення

14 верасня ў атрыуме Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2-гі паверх) адкрыўся выставачны праект “Сімвалы жыцця”, прысвечаны Году народнага адзінства.

У нашай краіне на працягу стагоддзяў побач жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, рэлігій і культур. Гэта разнастайнасць стала візітнай карткай Беларусі, яе ўнікальнай спадчынай і неацэнным дарам продкаў, якія неабходна зберагчы дзеля міру і згоды ў грамадстве, дабрабыту і росквіту будучых пакаленняў.

Мэта выставачнага праекта – захаванне ведаў аб нацыянальных традыцыях, папулярызацыя культурнага багацця, спадчыны і гістарычнай памяці беларускага народа. “Cімвалы жыцця” адлюстроўваюць народныя вытокі, сямейныя традыцыі, родавыя абрады і знакавыя падзеі ў жыцці насельніцтва краіны.

У экспазіцыі – аўтарскія работы майстрых-выцінаншцыц Наталлі Сухой, Вольгі Палуніцы і Лізаветы Чырвонцавай, графічныя работы іўеўскага мастака Івана Васюкевіча, вырабы з саломкі майстрыхі Ірыны Смірновай, лялькі-абярэгі майстрыхі Галіны Дуніч, традыцыйныя музычныя інструменты і лялькі з батлейкі (з калекцыі даследчыка і музыкі Івана Кірчука), а таксама гістарычныя выданні з фондаў НББ, архітэктурныя макеты, народныя строі, кераміка, ручнікі і іншыя прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Разнастайныя экспанаты прадастаўлены арганізатарамі выставачнага праекта: Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Іўеўскім музеем нацыянальных культур, Іўеўскім цэнтрам культуры і вольнага часу, Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іўеўскага раёна, Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці, Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, унітарным прадпрыемствам “СКАРБНІЦА”.


На вернісаж уваход вольны, у астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Праект будзе доўжыцца да 9 студзеня 2022 г.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.
E-mail: pr@nlb.by

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам