ГалоўнаяМерапрыемствыУ нагу з часам: сучаснасць і будучыня бібліятэкі ў лічбавую эпоху
Кіно пачынаецца з кнігі
Сусвет Станіслава Лема

У нагу з часам: сучаснасць і будучыня бібліятэкі ў лічбавую эпоху

У нагу з часам: сучаснасць і будучыня бібліятэкі ў лічбавую эпоху
Іншыя мерапрыемствы
1 верасня – 27 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 106
Месца правядзення

З 1 верасня па 27 кастрычніка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстава “У нагу з часам: сучаснасць і будучыня бібліятэкі ў лічбавую эпоху”.

Дзесяцігоддзі існавання Сусветнай павуціны прынеслі масу карысных навін: электронная пошта, сацыяльныя сеткі, мабільныя тэхналогіі, воблачныя вылічэнні і г.д. Пачалася эпоха Інтэрнэту рэчаў.

У лічбавую эпоху значэнне інфармацыйнай культуры імкліва павялічваецца і на бібліятэку кладзецца павышаная адказнасць за фарміраванне навыкаў правільнага фармулявання пошукавых запытаў, арыентавання ў самых разнастайных інфармацыйных рэсурсах. Невымерна ўзрастае роля адбору і ацэнкі дакладнасці сеткавай інфармацыі. Пытанні развіцця бібліятэк у напрамку паскоранай лічбавізацыі працэсаў і паслуг асвятляюць публікацыі ў часопісах “Бібліятэчны свет”, “Современная библиотека”, “Наука и инновации” і інш.

У бібліятэках ужо выкарыстоўваюцца інфармацыйныя сістэмы ўліку наведвальнікаў, ажыццяўляецца алічбоўка культурнай спадчыны, фарміруюцца электронныя базы даных, ствараюцца інфармацыйныя парталы, віртуальныя выставы, укараняюцца тэхналогіі дапоўненай і віртуальнай рэальнасці. Лічбавізацыя стварае якасна новыя магчымасці для бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання з улікам таго, што доступ да рэсурсаў і паслуг бібліятэк сёння ажыццяўляецца ў рэжыме 24/7 з любой кропкі свету. Тэмы развіцця рынку новых бібліятэчных тэхналогій (распрацоўка мабільных праграм, рабатызацыя, стварэнне вэб-архіваў, чат-камунікацыі і інш.) знайшлі адлюстраванне ў артыкулах з перыядычных выданняў “Научные и технические библиотеки”, “Библиотековедение”, “Вестник БАЕ”.

Матэрыялы выданняў “Архівы і справаводства”, “Библиотека”, “Библиография” прысвечаны пытанням папулярызацыі бібліятэк у сацыяльных сетках, вядзення бібліятэчных сайтаў і блогаў, фарміравання актуальных электронных рэсурсаў, развіцця бібліяграфіі ў лічбавым асяроддзі.

Усяго экспазіцыя налічвае каля 40 перыядычных выданняў.


Спіс літаратуры

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам