ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Рыбка”
Манументальнае мастацтва ў Нацыянальнай бібліятэцы
У выніку звычкі: грані залежнасцей

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Рыбка”

Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Рыбка”
Іншыя мерапрыемствы
10 ліпеня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

10 ліпеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Рыбка”, на якіх яны зробяць аб’ёмную аплікацыю з тканіны.

На занятках з дапамогай кардонных шаблонаў дзеці навучацца выразаць неабходныя для вырабу дэталі з розных відаў тканіны: дэніму, фетру, велюру. Выразаныя элементы застанецца прыляпіць на кардонную аснову – і вясёлая рыбка гатова.

Выраб з рознакаляровых кавалачкаў тканіны, створны сваімі рукамі, парадуе маленькіх майстроў і натхніць іх на новыя творчыя ідэі.

Час правядзення мерапрыемства: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.


Мерапрыемствы

“Арт-Мінск 2021”

16.09.2021

21 верасня а 17-й гадзіне ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыецца выстаўка “Арт-Мінск 2021”.

Размова з адвакатам аб праве ў сферы медыцыны

15.09.2021

Запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.

Храмы часу, памяці, думкі

14.09.2021

Напярэдадні юбілейнага года святкавання стагоддзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да прафесійнага свята – Дня бібліятэк Беларусі – прымеркавана выстаўка “Храмы часу, памяці, думкі”.

Умець чытаць, пісаць, лічыць…

07.09.2021

З 7 верасня па 2 кастрычніка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Умець чытаць, пісаць, лічыць...”, прысвечаная Міжнароднаму дню пісьменнасці.

Разам за мір дзеля будучыні!

02.09.2021

З 2 верасня па 12 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Разам за мір дзеля будучыні!”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру.



Бібліятэкарам