ГалоўнаяМерапрыемствыМанументальнае мастацтва ў Нацыянальнай бібліятэцы
Людзі не тавар!
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Рыбка”

Манументальнае мастацтва ў Нацыянальнай бібліятэцы

Манументальнае мастацтва ў Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя мерапрыемствы
6 ліпеня – 21 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя “Лабірынт”
Месца правядзення

6 ліпеня ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх) адкрылася выстаўка “Манумент”, якая праходзіць у межах Рэспубліканскага фестывалю манументальнага мастацтва.

Маштабны выставачны марафон, які аб'ядноўвае на розных арт-пляцоўках сталіцы мастакоў-манументалістаў з Мінска і рэгіёнаў Беларусі, знаёміць гледачоў з новымі тэндэнцыямі ў сучасным беларускім манументальна-дэкаратыўным мастацтве, прадстаўляе шырокай публіцы цікавыя працы вядомых мастакоў-манументалістаў і маладых аўтараў.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі – адна з палітраў творчасці беларускіх манументалістаў. У экспазіцыі – аўтары з адметным творчым почыркам і светабачаннем, знакамітыя класікі Каміль Камал, Сямён Дамарад, вядомыя беларускія мастакі Андрэй Скіцеў, Алесь Суша, Сяргей Крыштаповіч, Андрэй Кольга і іншыя.

Работы, выкананыя ў розных жанрах і матэрыялах, разам ствараюць уражанне грандыёзнага палатна. Распісанае мноствам сюжэтаў, яно становіцца маштабнай мазаікай сучаснага беларускага манументальнага мастацтва. Шматузроўнева, шматгранна “жывапісны роспіс” галерэі распавядае пра жыццё – яго мудрасць, лёгкасць, сэнс і прыгажосць.

Арганізатары – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Беларускі саюз мастакоў.

Выстаўка будзе працаваць да 21 лістапада 2021 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам