ГалоўнаяМерапрыемствыVІ Форум бібліятэкараў Беларусі
Запрашаем на канцэрт ірландскай музыкі!
Italiae. Ад братоў Алінары да майстроў сучаснай фатаграфіі

VІ Форум бібліятэкараў Беларусі

VІ Форум бібліятэкараў Беларусі
Іншыя мерапрыемствы
27–28 мая
Дата правядзення
10.00–17.00
Час правядзення

27–28 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца VI Форум бібліятэкараў Беларусі “Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і беларускай дзяржаўнасці”.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Сёння бібліятэкі адыгрываюць значную ролю ў захаванні і трансляцыі культурнай спадчыны народа, фарміраванні сістэмы каштоўнасцей і светапогляду беларускага грамадства. Асноўнымі тэмамі для абмеркавання на форуме сёлета стануць: нарматыўнае і прававое забеспячэнне бібліятэчнай галіны, карпаратыўнае ўзаемадзеянне бібліятэк Беларусі, інфармацыйныя тэхналогіі ў дзейнасці бібліятэк, бібліятэкі ў сацыякультурным асяроддзі рэгіёнаў і інш.

Да ўдзелу запрашаюцца кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк розных сістэм і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі навуковых і вучэбных устаноў, органаў заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый.

Праграма

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам