Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
27 мая ў галерэях “Атрыум” і “Лабірынт” (3-ці паверх) пачала работу выстаўка “Italiae. Ад братоў Алінары да майстроў сучаснай фатаграфіі”.
Арганізатары – Пасольства Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Экспазіцыя з дапамогай фотаздымкаў распавядае аб прыгажосці і разнастайнасці Італіі, яе краявідах, крэатыўнасці і людзях. Паўтара стагоддзя гісторыі аб’ядналіся ў анталогіі здымкаў, каб стварыць ідэальную галерэю партрэтаў і ўспамінаў, якая сведчыць пра багацце краіны і ў той жа час пра незвычайную жыццяздольнасць італьянскай фатаграфіі.
Экспазіцыя складаецца з трох частак: “Краявіды”, “Праца”, “Асобы”. Сярод іх – фатаграфіі з атэлье, піктарыялізм, канцэптуалізм, хроніка і мастацкае фота. Гэта цікавы шлях, які пачынаецца з братоў Алінары і вялізнага свету вакол іх, уключае розныя калекцыі і архівы, каб з дапамогай вялікіх майстроў фатаграфіі ХХ і ХХІ стагоддзяў прыйсці да самых сучасных эксперыментаў.
Дзякуючы працам звыш 75 фатографаў, ствараецца незвычайны візуальны аповед, што звязвае паміж сабой розных аўтараў, метады і прадметы з відавочным намерам садзейнічаць дыялогу гістарычнай і сучаснай фатаграфіі, грунтуючыся на фармальным сугуччы, змесце або кантрастах.
На працягу доўгага часу на Італіі спыняліся позіркі вельмі розных па танальнасці, тэхніцы і стылі фатографаў, што намагаліся захаваць жывую і складаную ідэнтычнасць краіны, яе традыцыі і самыя тонкія лініі эвалюцыі. Таму экспазіцыя “Italiae. Ад братоў Алінары да майстроў сучаснай фатаграфіі” дапамагае прасачыць за пераўтварэннямі ў краіне на мове, здольнай адлюстраваць геаграфічную разнастайнасць, даследаваць глыбіні гісторыі і адначасова патрапіць у таямніцы гэтых мясцін, якія пераўтвараюць многія Італіі ў адзіную Італію…
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Экспазіцыя будзе працаваць да 27 чэрвеня 2021 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.
Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.
E-mail: pr@nlb.by
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.