ГалоўнаяМерапрыемствыПадарожжа ў краіну кошак
“Лепшыя кнігі Беларусі”: выстаўка па выніках LХ Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі”
Украінская Касандра

Падарожжа ў краіну кошак

Падарожжа ў краіну кошак
Іншыя мерапрыемствы
25 лютага – 22 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 305
Месца правядзення

З 25 лютага па 22 сакавіка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “Падарожжа ў краіну кошак”.

Са старажытных часоў кошка лічылася святой жывёлай, якую высока шанавалі, культывавалі і якой не адважваліся шкодзіць. Асаблівае значэнне мелі гэтыя звяры ў Старажытным Егіпце: яны ўвасаблялі Бастэт – багіню Месяца, урадлівасці, кахання і хатняга ачага. У гонар святых “маў” (ад старажытнаегіпецкага “кот”) узводзіліся храмы па ўсім Егіпце, пры пажарах кошку першай выносілі з палаючага дома, а ў выпадку смерці жывёлы яе муміфікавалі ў залатых і срэбраных саркафагах. Зусім іншае стаўленне да кошак было ў Сярэднія вякі: у Францыі і іншых еўрапейскіх краінах пушыстых прыгажунь лічылі памагатымі д’ябла, якіх неабходна знішчаць. Мяняліся эпохі, культы, перавагі, аднак кошка заўсёды вабіла людзей, застаючыся для іх загадкавай істотай. Невыпадкова Б. Шоу лічыў, што “чалавек культурны настолькі, наколькі ён здольны зразумець кошку”.

Прыгажосць і вытанчанасць кошак, іх таямнічы свет здаўна вабіў мастакоў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На выставе прадстаўлена цэлая калекцыя вобразаў гэтых неверагодных жывёл ва ўяўленні майстроў розных эпох, стыляў і краін. Наведвальнікі ўбачаць рэпрадукцыі старажытнаегіпецкіх статуэтак кошак (I–III стст. н.э.), выяву рымскай мазаічнай карціны “Пампейскі кот”, дзе адлюстраваны драпежнік з кіпцюрыстымі лапамі. Вельмі любіў кошак Л. да Вінчы. У яго спадчыне захаваліся малюнкі жывёл у розных ракурсах і настроях. Так, у экспазіцыі можна ўбачыць рэпрадукцыю малюнка “Мадонна з немаўлём, якое абдымае кошку”.

Цікавымі будуць вобразы, створаныя майстрамі жанравага жывапісу і нацюрморта ХVII–ХІХ стст. (Ф. Снейдарсам, Ж.-Б.С. Шардэнам, Ж-Ф. Міле). Чацвераногія сябры часта фігуравалі на палотнах імпрэсіяністаў, постімпрэсіяністаў, мадэрністаў: выстава паказвае рэпрадукцыі работ Э. Манэ, А. Рэнуара, П. Гагена, алегарычныя вобразы кошак П. Пікасо і іншых майстроў.

5_cats.jpg

У экспазіцыі сабраны шэраг работ рускіх мастакоў. Наведвальнікаў сустрэне кошка з карціны “Сватаўство маёра” П. Фядотава, парадуе вобраз ласкавага хатняга гадаванца ў работах Б. Кустодзіева, З. Серабраковай, падымуць настрой знакамітыя каты В. Чыжыкава.

Вельмі часта звярталіся да вобразаў кошак і катоў беларускія мастакі. Выстава прадстаўляе рэпрадукцыі работ М. Шагала, А. Лось, Г. Скрыпнічэнкі, В. Губарава, У. Рынкевіча, Г. Сілівончык, А. Маісеевай і іншых. Выклічуць цікавасць містычныя вобразы катоў у творчасці графіка В. Славука. Варта ўбачыць лінагравюру “Проста кот” У. Правідохіна, прадстаўленую ў арыгінале з аўтографам мастака.

Дапаўняюць выставу кнігі па тэхніцы малявання катоў і анатоміі гэтых жывёл, маляўнічыя энцыклапедыі, якія знаёмяць з асаблівасцямі ладу жыцця катоў, іх пародамі, харчаваннем, філасофіяй, іх лекавымі здольнасцямі, а таксама змяшчаюць парады гаспадарам па доглядзе за пушыстымі ўлюбёнцамі.


Спіс літаратуры

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Літаратурная бязмежнасць

02.04.2021

2 красавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Да гэтага дня ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстаўка “Літаратурная бязмежнасць”.

Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г.

02.04.2021

З 2 красавіка па 16 мая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г.”, прысвечаная 230-годдзю з дня прыняцця.

Выстава “На здароўе!”

01.04.2021

З 1 па 23 красавіка запрашаем усіх на выстаўку пад назвай “На здароўе!”, арганізавануюў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).



Бібліятэкарам
111