ГалоўнаяМерапрыемствыРодная мова – духоўная спадчына народа
Творчыя заняткі “Маленькі караблік”
Музейныя заняткі “Беларускі Напалеон”

Родная мова – духоўная спадчына народа

Родная мова – духоўная спадчына народа
Іншыя мерапрыемствы
19 лютага – 17 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 19 лютага па 17 сакавіка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Родная мова – духоўная спадчына народа”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

Гэты Дзень быў заснаваны рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года (30С/62) і штогод адзначаецца 21 лютага, пачынаючы з 2000 года. Дата свята была абраная ў знак памяці падзей 21 лютага 1952 года, калі ў Дацы, сталіцы Бангладэш, ад куль паліцэйскіх загінулі студэнты – удзельнікі дэманстрацыі ў абарону сваёй роднай мовы бенгалі, якую яны патрабавалі прызнаць адной з дзяржаўных моў краіны. У лютым 2002 года на сваёй 56-й сесіі Генеральная асамблея ААН, падкрэсліўшы важнасць культурнай і моўнай разнастайнасці, падтрымала рашэнне ЮНЕСКА аб аб’яўленні Міжнароднага дня роднай мовы (рэзалюцыя № Α/RES/56/262) і заклікала ўсе дзяржавы падтрымаць і актывізаваць мерапрыемствы, накіраваныя на садзейнічанне павазе, а таксама на заахвочванне і абарону ўсіх моў народаў свету, лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўя.

Кожны народ – гэта непаўторная культура, гісторыя, традыцыі, лад жыцця. І, вядома ж, мова. Яна ствараецца і ўдасканальваецца на працягу многіх стагоддзяў і з’яўляецца сховішчам тысячагадовага вопыту народа. Родная мова накладвае ўнікальны адбітак на кожнага з нас з моманту нараджэння. Яна з’яўляецца інструментам зносін, разважання і ўспрымання, апісвае наша бачанне свету і адлюстроўвае сувязь паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй. Яна фарміруе і насычае нашу свядомасць закладзенымі ў мове традыцыямі і культурай.

Зберагчы моўную базу і вялікага народа, і самай нешматлікай народнасці – вельмі важная задача. Сёння ў свеце існуе каля 6 тысяч моў і 43 % з іх знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Спецыялісты лічаць, што для выжывання мовы неабходна, каб на ёй размаўляла сама меней 100 тысяч чалавек. Ва ўсе часы мовы ўзнікалі, існавалі і паміралі, часам бясследна. Але ніколі раней яны не знікалі так імкліва. Кожныя два тыдні знікае адна мова, забіраючы з сабой культурную і інтэлектуальную спадчыну пэўнай супольнасці.

Таму штогадовае святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы, набывае асаблівае значэнне і дае добрыя магчымасці для разгортвання ініцыятыў па заахвочванні і абароне ўсіх моў, асабліва тых, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Любая дзейнасць па садзейнічанні распаўсюджванню роднай мовы дапаможа не толькі лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўю, але і больш поўнаму разуменню моўных і культурных традыцый ва ўсім свеце, а таксама салідарнасці на аснове разумення, цярпімасці і дыялогу.

Прапанаваная ўвазе карыстальнікаў выстаўка, знаёміць з дакументамі, сярод якіх энцыклапедыі і даведнікі аб мовах народаў свету, міжнародныя нарматыўна-прававыя акты, накіраваныя на абарону нацыянальных моў і моў нацыянальных меншасцей, матэрыялы навуковых канферэнцый і даследаванняў, манаграфіі, у якіх разглядаецца роля мовы ў захаванні і развіцці матэрыяльнай і духоўнай спадчыны народа. Асобным раздзелам прадстаўлена літаратура аб палітыцы нашай дзяржавы па падтрымцы і развіцці беларускай мовы. Матэрыялы пазнаёмяць чытача з тымі намаганнямі, якія робяцца ўрадамі, установамі сістэмы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, арганізацыямі грамадзянскай супольнасці для захавання, павагі, падтрымкі і абароны моў, асабліва тых, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 80 публікацый на рускай, беларускай, англійскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты, мімеаграфаваныя матэрыялы.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Адзін свет – разнастайнасць моў
  • Паходжанне мовы, мова і яе роля ў захаванні духоўнай спадчыны
  • Мова і свядомасць. Філасофія мовы
  • Міжнародныя нарматыўна-прававыя акты аб мовах
  • Мова, грамадства, адукацыя і праблемы міжкультурнай камунікацыі
  • Мова і шматмоўе ў эпоху глабалізацыі і глабальных камунікацыйных сетак
  • Моўная палітыка і перспектывы развіцця беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь

Выстаўка будзе цікавая лінгвістам, філолагам, супрацоўнікам устаноў культуры і мастацтва, гісторыкам, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца беларускай мовай і моўнай і культурнай разнастайнасцю.

Карысныя спасылкі

Дакументы


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Літаратурная бязмежнасць

02.04.2021

2 красавіка ў нашай краіне адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Да гэтага дня ў Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстаўка “Літаратурная бязмежнасць”.

Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г.

02.04.2021

З 2 красавіка па 16 мая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Канстытуцыя Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г.”, прысвечаная 230-годдзю з дня прыняцця.

Выстава “На здароўе!”

01.04.2021

З 1 па 23 красавіка запрашаем усіх на выстаўку пад назвай “На здароўе!”, арганізавануюў чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).



Бібліятэкарам
111