ГалоўнаяМерапрыемствыМінская мазаіка
Храмы часу, памяці, думкі…
Свята кніг

Мінская мазаіка

Мінская мазаіка
Іншыя мерапрыемствы
9 верасня – 31 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

Нацыянальная бібліятэка Беларусі віншуе жыхароў і гасцей Мінска з Днём горада і запрашае наведаць святочную кніжную экспазіцыю “Мінская мазаіка”.

Сёння Мінск выглядае маладым, хоць з поўным правам можа ганарыцца сваім узростам – горад старэйшы за Маскву, Санкт-Пецярбург, Варшаву і Вільнюс.

Першыя звесткі пра горад Мінск былі выяўлены ў “Аповесці мінулых гадоў" і адносяцца да падзей 1067 года. У 1499 г. згодна з дароўнай граматай Вялікага князя літоўскага Мінску было дадзена самакіраванне паводле магдэбургскага права, а 12 студзеня 1591 г. у горада з’явіўся свой герб – выява Божай Маці паміж двума анёламі і херувімамі на блакітным фоне.

Сённяшні Мінск – сталіца суверэннай Рэспублікі Беларусь, сучасны еўрапейскі горад з развітай інфраструктурай. Мінск уваходзіць у лік 273 найбуйнейшых гарадоў свету з насельніцтвам каля 2 млн чалавек і займае годнае месца сярод іх.

Святочная выстаўка прадстаўляе невядомыя старонкі жыцця Мінска, дае магчымасць не толькі адчуць подых мінулых стагоддзяў, але і рытм сённяшняга часу. У экспазіцыю ўключана больш за 50 тэматычных выданняў. У гэтым шэрагу – маляўнічыя альбомы, навукова-папулярныя і мастацкія выданні, каталогі і турыстычныя буклеты, паштоўкі з краявідамі, гістарычнымі мясцінамі і помнікамі Мінска.

Адкрывае экспазіцыю раздзел “Мінск гістарычны”. Сярод прадстаўленых тут выданняў асаблівую ўвагу прыцягвае кніга М. Асмалоўскага “Мінск”, выдадзеная ў 1952 г. Гэта – першая спроба абагульніць градабудаўнічы вопыт Мінска, паказаць яго гістарычнае мінулае і адметнасці развіцця пачатку 1950-х гадоў. Таксама цікавасць прадстаўляе серыя кніг В. Кірычэнкі пад агульнай назвай “Мінск”, адрасаваная шырокаму колу чытачоў. Аўтар вядзе аповед аб сталіцы 1940–1969 гг. на падставе архіўных дакументаў, перыядычнага друку, багата яго ілюструючы рэдкімі фотаздымкамі.

Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займае раздзел “Мінск. Галоўная вуліца”, прысвечаны праспекту Незалежнасці. Адметнасцю гэтага раздзела з’яўляецца грунтоўнае даследаванне пісьменніка і энцыклапедыста Леаніда Маракова гісторыі соцень дамоў галоўнай вуліцы Мінска – праспекта Незалежнасці, вуліцы, што цягам свайго існавання каля дзясятка разоў мяняла назву. Гэта і гісторыя людзей, якія жылі тут, будаваліся, наведвалі крамы і тэатры. Выданне змяшчае ўнікальныя фотаздымкі, планы і архіўныя дакументы.


Запрашаем наведаць выстаўку “Мінская мазаіка” (2-гі паверх, кальцавы калідор) з 9 верасня да 31 снежня 2020 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам