ГалоўнаяМерапрыемствыСвята кніг
Мінская мазаіка
Прыгажосць выратуе свет!

Свята кніг

Свята кніг
Іншыя мерапрыемствы
12 верасня
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

12 верасня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню бібліятэк “Свята кніг”.

Кнігі як сапраўдныя і надзейныя сябры – заўсёды побач. Яны прыйдуць на дапамогу, параяць, навучаць і раскажуць пра многае цікавае. Яны ўсе такія розныя – займальныя і карысныя, маленькія і вялікія, цікавыя і мудрыя, маляўнічыя і вясёлыя.

Сярод кніжных сяброў юныя ўдзельнікі мерапрыемства паслухаюць гісторыю кнігі, гуляючы, адгадаюць упадабаных герояў, а ў пераблытанай казцы – назвы кніг і аўтараў.

Займальным дадаткам стане стварэнне вырабу “Вучонага ката” з кардона, аксамітнай паперы і дэкаратыўных элементаў.

Загадкавы і непаўторны свет кніг не пакіне абыякавым ні аднаго юнага ўдзельніка.


Час правядзення: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам