ГалоўнаяМерапрыемствыХрамы часу, памяці, думкі…
Турызм для міру і развіцця
Мінская мазаіка

Храмы часу, памяці, думкі…

Храмы часу, памяці, думкі…
Іншыя мерапрыемствы
14 верасня – 10 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

Штогод 15 верасня ўсе бібліятэкары Беларусі святкуюць сваё прафесійнае свята – Дзень бібліятэк. Да гэтага дня прымеркавана кніжная выстаўка “Храмы часу, памяці, думкі…”, што размешчана на 2-гім паверсе кальцавога калідора Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Бібліятэкі ўзніклі яшчэ ў глыбокай старажытнасці і за час свайго існавання прайшлі эвалюцыю ад простых збораў дакументаў да сацыяльнага інстытуту, які стаўся абавязковай прыкметай мадэрновых грамадстваў і дзяржаў. Бібліятэка – гэта не толькі захавальніца рукапісных і кніжных помнікаў пісьменства, аснова навуковай дзейнасці чалавецтва. Сёння бібліятэка – гэта грамадскія месцы, якія сумяшчаюць у сабе захавальніцу ведаў, культурныя цэнтры і каворкінгі: змест работы і яе маштабы не статычныя, а насупраць, увесь час мяняюцца і трансфармуюцца.

Экспазіцыя выстаўкі “Храмы часу, памяці, думкі…” усебакова паказвае развіццё бібліятэк як устаноў, помнікаў архітэктуры, інстытутаў. Больш за 60 дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі расказваюць пра найбуйнейшыя бібліятэкі Вялікабрытаніі, Францыі, ЗША, Расіі, Чэхіі, Польшчы і іншых краін, пра гісторыію іх з’яўлення, развіцця і сучаснага стану. Многія з выданняў з’яўляюцца высокамастацкімі фотаальбомамі, што дазваляе паглядзець на многія бібліятэкі як на архітэктурныя аб’екты і помнікі сусветнай спадчыны.

Асобая ўвага нададзена беларускай кніжнай спадчыне, у прыватнасці бібліятэцы Радзівілаў у Нясвіжы. На выстаўцы прадстаўлена грунтоўнае выданне Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі “Библиотека Радзивиллов Несвижской ординации”, што ўтрымлівае першае поўнае апісанне дакументаў са знакамітага кнігазбору, якія захоўваюцца ў фондзе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.


Наведаць выстаўку можна да 10 кастрычніка 2020 года.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам