ГалоўнаяМерапрыемствыСусветныя каштоўнасці з 500-гадовай гісторыяй – у Нацыянальнай бібліятэцы
На мяжы рэальнасці і міфу: выстаўка Валерыя Слаука
Заклікаем да ўдзелу ў акцыі!

Сусветныя каштоўнасці з 500-гадовай гісторыяй – у Нацыянальнай бібліятэцы

Сусветныя каштоўнасці з 500-гадовай гісторыяй – у Нацыянальнай бібліятэцы
Іншыя мерапрыемствы
14 верасня – 10 студзеня
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

14 верасня ў выставачнай зале (пам. 104) адкрылася міжнародная выстаўка “Францыск Скарына і яго эпоха”, прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Яе арганізатары – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Экспазіцыю смела можна назваць фантастычнай. Як машына часу, яна пераносіць нас на 500 гадоў назад, у тыя далёкія часы, калі кнігадрукаванне толькі зараджалася – з’яўляліся першыя друкарскія станкі, а звыклыя руцэ перапісчыка пяро і чарніліца сыходзілі на другі план. У справе кнігадрукавання ў многіх краін свае героі: Іван Фёдараў – у Расіі, Прымож Трубар – у Славеніі, Уільям Кекстан – у Англіі... А ў Беларусі, вядома ж, – Францыск Скарына.

Цэнтральнае месца адведзена арыгінальным выданням Францыска Скарыны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія ўбачылі свет ў Празе і Вільні ў 1517–1525 гг.

На выстаўцы можна даведацца пра першадрукара ўсё і нават больш! На кінапляцоўцы ў рэжыме нон-стоп трансліруюцца фільмы пра Скарыну, і, вядома, прадстаўлена вельмі шмат кніг на любы ўзрост і густ.

Можна паглядзець адноўлены друкарскі станок Францыска Скарыны і параўнаць яго з сучасным друкарскім станком і 3D-прынтарам.

Абавязкова прыходзьце з дзецьмі! На дзіцячай пляцоўцы хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах і гульнях, папоўніць багаж ведаў на нясумных тэматычных уроках, а таксама з дапамогай інтэрактыўнага стала здзейсніць падарожжа па гарадах і краінах, дзе наш знакаміты зямляк пакінуў свой след. Тут жа дзеці знойдуць незвычайныя пазлы, размалёўкі і прымуць удзел у пазнавальных віктарынах.

У межах міжнароднай выстаўкі размешчана экспазіцыя “Вобразы беларускіх друкаваных выданняў ХІХ–ХХІ стст.”.

Арыгіналы і факсіміле першадрукаваных кніг ХV–XVII стст., прывезеныя з Германіі, Латвіі, Польшчы, Расіі, Славакіі і Славеніі вернуты да месца пастаяннага захавання.

Выстаўка “Францыск Скарына і яго эпоха” працуе з 15 верасня 2017 года па 10 студзеня 2018 года. Спяшаецеся, бо такое не паўтараецца!

P.S. Хіба толькі праз 500 гадоў – у 2517-м)))

Мы чакаем вас:
панядзелак – пятніца 10:00–21:00,
субота – нядзеля 10:00–18:00,
апошні панядзелак месяца – сандзень.

З1 кастрычніка 2017 года:
аўторак – пятніца 10:00−20:00,
субота – нядзеля 10:00–18:00,
выхадныя – панядзелак і дні дзяржаўных святаў.

Кошт наведвання выстаўкі – 5.00 бел. руб.
Дзеці ад 3-х да 12-ці гадоў – 3.50 бел. руб.
Людзі з абмежаванымі магчымасцямі і дзеці са шматдзетных сем’яў – 1.50 бел. руб.
Дзеці да 3-х гадоў, выхаванцы дзіцячых дамоў і суправаджаючыя групунавучэнцаў (1 чалавек на 10 дзяцей) – бясплатна.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 27 22.
Запіс на экскурсію па выстаўцы “Францыск Скарына і яго эпоха”: (8 017) 293 29 66, 293 28 53.

Чытайце таксама аб цырымоніі ўрачыстага адкрыцця міжнароднай выстаўкі “Францыск Скарына і яго эпоха”

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам