ГалоўнаяМерапрыемствыНа мяжы рэальнасці і міфу: выстаўка Валерыя Слаука
Навагодні серпанцін
Сусветныя каштоўнасці з 500-гадовай гісторыяй – у Нацыянальнай бібліятэцы

На мяжы рэальнасці і міфу: выстаўка Валерыя Слаука

На мяжы рэальнасці і міфу: выстаўка Валерыя Слаука
Іншыя мерапрыемствы
галерэя "Ракурс" (2-гі паверх)
Месца правядзення

З 7 снежня ў бібліятэцы працуе выстаўка Валерыя Слаука “Графіка”, прысвечаная 70-годдзю мастака.

“Беларускі Дзюрэр”, мастак-віртуоз і непераўзыдзены фантазёр Валерый Слаук запрашае паглыбіцца ва ўласны дзівосны свет, населены сотнямі фантастычных персанажаў.

Творчасць Валерыя Слаука – адна з самых яркіх з'яў у сучаснай беларускай графіцы. Яго почырк пазнаецца адразу: манахромная, чорна-белая графіка, створаная з ювелірнай дакладнасцю і рэалістычнасцю.

Мастак працуе пераважна ў кніжнай графіцы. Яго ілюстрацыі надалі аб’ём і выразнасць шматлікім беларускім і замежным творам, “ажывілі” двухтомную энцыклапедыю “Беларускі фальклор”. Увогуле славянская міфалогія стала адной з галоўных тэм у яго творчасці: чараўнікі, дамавікі, волаты, русалкі, вадзянікі, створаныя ўяўленнем мастака, ажываюць і запаўняюць штодзённую рэальнасць.

Выстаўка фантастычная, загадкавая, шматзначная і, разам з тым, поўная тонкай іроніі. Яна патрабуе ад гледача няспешнага знаёмства, уважлівасці і ўдумлівасці.

Валерый Слаук (1947 г.н., г.п. Коханава Віцебскай вобласці) – знакаміты мастак і ілюстратар, прафесар кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У 1977 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.

Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, фондах Беларускага саюза мастакоў, прыватных калекцыях і музеях Аўстрыі, Італіі, Германіі.

Вернісаж пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).

Паглыбіцца ў фантасмагарычны свет Валерыя Слаука магчыма да 18 студзеня 2018 года.
Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 23.
Е-mail: pr@nlb.by
Мерапрыемствы

Грамадства для ўсіх узростаў

01.10.2022

З 1 кастрычніка па 16 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Грамадства для ўсіх узростаў”, прысвечаная Міжнароднаму дню пажылых людзей.

Жывая стыхія творчасці

01.10.2022

З 1 кастрычніка па 3 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Жывая стыхія творчасці”, прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Івана Мікалаевіча Пташнікава (1932–2016).

Пад знакам крылатага змея

30.09.2022

З 30 верасня па 7 лістапада ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “Пад знакам крылатага змея”, прысвечаная 550-годдзю з дня нараджэння Лукаса Кранаха Старэйшага (1472–1553).

Адваротны бок прыгажосці

05.09.2022

З 5 верасня па 24 кастрычніка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстава “Адваротны бок прыгажосці”.

Мастацтва думкі

22.09.2022

З 22 верасня па 21 лістапада ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць юбілейная выстава “Мастацтва думкі”, прысвечаная 75-годдзю беларускага балетмайстра і харэографа Валянціна Мікалаевіча Елізар’ева.



Бібліятэкарам