ГалоўнаяМерапрыемствыУ полі зроку эканаміста: па старонках перыядычных выданняў
Колеры вясны ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Прыйшла пара дзейнічаць: захаваем свет дзікай прыроды!

У полі зроку эканаміста: па старонках перыядычных выданняў

У полі зроку эканаміста: па старонках перыядычных выданняў
Іншыя мерапрыемствы
3 сакавіка – 30 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 106
Месца правядзення

Пазнаёміцца з газетамі і часопісамі па эканоміцы запрашае зала перыядычных выданняў (пам. 106), дзе з 2 сакавіка па 30 красавіка праходзіць тэматычная выстаўка “У полі зроку эканаміста: па старонках перыядычных выданняў”.

У наш час практыка паказвае, што існуючыя формы падрыхтоўкі прафесіяналаў не могуць у дастатковай ступені ахапіць тое шырокае кола задач, якія патрабуюць вырашэння непасрэдна падчас працы. Развіццё эканомікі залежыць ад падрыхтоўкі дзелавых якасцей спецыялістаў, іх мабільнасці, гатоўнасці пастаянна папаўняць і ўдасканальваць прафесійныя веды і ўменні.

Інфармацыя, якая публікуецца ў часопісах і газетах, у сувязі з яе аператыўнасцю і шматаспектнасцю, з'яўляецца найбольш каштоўнай для розных катэгорый карыстальнікаў. Да яе звяртаюцца навукоўцы і выкладчыкі, кіраўнікі і прадпрымальнікі, іншыя катэгорыі насельніцтва.

У экспазіцыі прадстаўлены “Экономика Беларуси”, “Планово-экономический отдел”, “Экономический бюллетень”, “Финансовый директор”, “Главный экономист”, “Экономика. Финансы. Управление”, “Директор”, “Экономическая газета” і іншыя перыядычныя выданні для прафесійнага чытання спецыялістаў эканамічнай сферы.

Часопісы “Банковская деятельность”, “Банкаўскі веснік”, “Банковское право”, “Вестник Ассоциации белорусских банков”, “Банковское дело” зацікавяць банкаўскіх служачых.

Прафесійную дапамогу бухгалтарам акажуць выданні “Главный бухгалтер”, “Заработная плата”, “Консультант бухгалтера”, “Налоговый вестник”, “Моя бухгалтерия”, “Бухгалтерский учёт и анализ”.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 40 перыядычных выданняў.

Спіс літаратуры

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Чытайце таксама: Выйсці ў афлайн: дзе ў Нацыянальнай бібліятэцы чытаць папяровую прэсу

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам