ГалоўнаяМерапрыемствыКолеры вясны ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Майстар-клас па вырабе фрэскі
У полі зроку эканаміста: па старонках перыядычных выданняў

Колеры вясны ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Колеры вясны ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя мерапрыемствы
5 сакавіка – 14 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Ракурс" (2-гі паверх)
Месца правядзення

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ёсць добрая традыцыя штогод ладзіць вясновыя мастацкія выстаўкі да Дня жанчын. І наведвальнікі заўсёды сустракаюць іх добрым настроем і радуюцца багаццю вясенніх кветак і колераў.

Мастацкая выстаўка “Палітра вясны” – праект-віншаванне, прызначаны нагадаць пра хуткае абуджэнне прыроды. Рознакаляровая гама мастацкіх работ не пакіне абыякавым самага патрабавальнага каларыста.

У цэнтры вясновай палітры, канечне, – кветкі. Непаўторныя вясновыя пейзажы – незвычайна светла-блакітныя нябёсы, аксамітныя вербы, свежае паветра, якім хочацца дыхаць, усмешкі жанчын, пяшчота пачуццяў, феерверк эмоцый і мора надзей – усё гэта колеры вясны, увесь яе спектр, яе палітра.

На выстаўцы будуць прадстаўлены работы членаў Беларускага саюза мастакоў. Удзельнікі выстаўкі – сталыя мастакі, прафесіяналы, імёны якіх шырока вядомы ў беларускім культурным асяроддзі і за мяжой, і маладыя яркія зорачкі, што толькі пачынаюць ззяць на небасхіле айчыннага жывапісу.


Чакаем вас 5 сакавіка а 17-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).
Уваход на мерапрыемства вольны.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33, 293 28 81.
E-mail: pr@nlb.by

Чытайце таксама, як прайшло адкрыццё мастацкай выстаўкі “Палітра вясны”.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам