ГалоўнаяМерапрыемствыУзгадавала зямля беларуская
Запрашаем акунуцца ў свет эстонскай літаратуры
Да 75-годдзя Вялікай Перамогі бібліятэка падрыхтавала ўнікальную выстаўку

Узгадавала зямля беларуская

Узгадавала зямля беларуская
Іншыя мерапрыемствы
7 лютага – 29 сакавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
зала дакументаў па мастацтве (пам. 306)
Месца правядзення

З 7 лютага па 29 сакавіка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Узгадавала зямля беларуская”, прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння вядомага мастака Івана Фаміча Хруцкага (1810–1885).

Творчасць жывапісца ўвайшла ў гісторыю мастацтва чатырох краін – Беларусі, Расіі, Літвы і Польшчы, але карані майстра, яго жыццё і лёс неад'емна звязаны з Беларуссю. Так, яго дзіцячыя і юнацкія гады прайшлі на славутай Полацкай зямлі, дзе ён вучыўся ў вышэйшым піярскім? вучылішчы, набыў першыя навыкі ў маляванні. Пасля, атрымаўшы мастацкую адукацыю ў Пецярбургу, ужо дасведчаным жывапісцам са званнем акадэміка наведваў радзіму, ствараў партрэты землякоў, а з другой паловы 1850-х гадоў і да канца жыцця ўвогуле жыў і працаваў пераважна ў Беларусі, дзе набыў маёнтак Захарнічы непадалёк ад Полацка. Менавіта тут, на зямлі сваіх продкаў, мастак і знайшоў свой спачын.

Імя жывапісца найперш звязваюць з нацюрмортамі, выявамі яркіх кветак у фаянсавых вазах, багаццем садавіны, прыбранымі застоллямі. І сапраўды, мастак быў адным з лепшых майстроў жанру “кветак і пладоў”, стварыў шмат работ пад уплывам раскошных галандскіх нацюрмортаў. Аднак ён змог прыўнесці ў гэты жанр і нешта сваё, беларускае: маляванне гародніны з уласнай зямлі, прастату і лаканічнасць, адсутнасць празмернай вычварнасці і пышнасці. З другога боку, спадчына І. Хруцкага багата і на іншыя жанры, сярод якіх партрэты, дзе ўвасоблены выразныя вобразы царкоўных дзеячаў, прадстаўнікоў інтэлігенцыі, назіраецца прыхільнасць да традыцый акадэмізму, прасочваюцца рысы сармацкага партрэта. Асобнае месца ў творчасці мастака належыць увасабленню сямейных сцэн, вобразаў дзяцей, партрэтаў у інтэр'еры, дзе, па меркаваннях мастацтвазнаўцаў, адчуваецца ўплыў еўрапейскага стылю бідэрмайер. Увогуле творчасць І. Хруцкага – гэта прыклад плённай работы з дэталямі, дакладнай перадачы фактуры прадметаў, паэтызацыі паўсядзённасці, майстэрства тэхнікі лесіроўкі.

Chrutski_Plady_i_ruza.jpg

На выстаўцы прадстаўлены рэпрадукцыі карцін Івана Хруцкага. Створаць утульнасць знакамітыя нацюрморты мастака: “Плады і свечка”, “Плады і птушачка”, “Нацюрморт. Кветкі і садавіна”, “Бітая дзічына, агародніна і грыбы” і іншыя. Прыцягне ўвагу “Партрэт Іасафата Булгака”, “Партрэт Вікенція Лісоўскага”, “Партрэт хлопчыка ў саламяным капелюшы”, “Партрэт жонкі”, “Партрэт невядомай з кветкамі і садавіной”, аўтапартрэт мастака. Будуць цікавымі і копіі пейзажаў жывапісца, напрыклад, “Да святога месца”. Працягнуць жанравую шматграннасць рэпрадукцыі партрэтаў у інтэр'ерах: “У пакоях сядзібы мастака. Дзеці перад мальбертам”, “У пакоях сядзібы Захарнічы” і інш.

Chrutski.jpg

Дапаўняюць выстаўку артыкулы пра мастака, зборнікі навуковых канферэнцый, прысвечаных жывапісцу, камплект паштовак з выявамі палотнаў І. Хруцкага, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Зацікавіць наведвальнікаў кніга В. Чаропкі “Іван Хруцкі : выдатны мастак з Полатчыны”, а таксама альбом-каталог, складзены беларускімі мастацтвазнаўцамі І. Паньшынай і А. Рэсінай.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам