ГалоўнаяМерапрыемствыДа 75-годдзя Вялікай Перамогі бібліятэка падрыхтавала ўнікальную выстаўку
Узгадавала зямля беларуская
“Са слова пачынаецца Радзіма”

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі бібліятэка падрыхтавала ўнікальную выстаўку

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі бібліятэка падрыхтавала ўнікальную выстаўку
Іншыя мерапрыемствы
7 лютага
Дата правядзення
11.20–19.00
Час правядзення
пр. Пераможцаў, 14
Месца правядзення

Да памятнай даты стартуе інфармацыйна-ілюстрацыйны праект “Лясная песня”. Азнаёміцца з ім можна на ХХVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы (ММКВК).

Экспазіцыя змяшчае ўнікальныя сведчанні жыцця партызан у гады вайны. Дакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць паўсядзённае жыццё і творчасць партызан падчас і паміж баявымі аперацыямі. Гэта рукапісныя матэрыялы, лістоўкі, агітплакаты, газеты, фатаграфіі, сюжэтныя замалёўкі, урыўкі з апавяданняў, паэм, вершаў і песень.

Праект міжнародны. Усім наведвальнікам ММКВК выпаў шанец убачыць рарытэты да таго, як экспазіцыю адправяць за мяжу. Зрабіць гэта можна толькі 7 лютага. Далей на працягу года перасоўную выстаўку прэзентуюць у Азербайджане, Расіі, Кыргызстане, Узбекістане, Турцыі. Першай краінай, якая прыме экспазіцыю, стане Малдова.

Прэзентацыя праекта пройдзе ў рамках выстаўкі-кірмашу. У працяг мерапрыемства таксама будуць прадстаўлены:

Чакаем вас 7 лютага ў 11.20 на цэнтральнай пляцоўцы Нацыянальнага стэнда Беларусі ў адміністрацыйным комплексе (пр. Пераможцаў, 14).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам