ГалоўнаяМерапрыемствыМір і бяспека для ўсіх народаў
Больш чым цацка: у бібліятэцы адкрылася выстаўка лялек
Бібліятэка ХХІ стагоддзя

Мір і бяспека для ўсіх народаў

Мір і бяспека для ўсіх народаў
Іншыя мерапрыемствы
2 верасня – 15 кастрыніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 2 верасня па 15 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Мір і бяспека для ўсіх народаў”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру.

Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй ААН (рэзалюцыя A/RES/36/67) у 1981 годзе, і штогод адзначаўся ў трэці аўторак верасня – дзень адкрыцця чарговых сесій асамблеі. Праз дваццаць гадоў, у 2001 годзе, Генеральная асамблея аднагалосна прыняла рэзалюцыю A/RES/55/282, у якой пастанавіла, што з 2002 года Міжнародны дзень міру будзе адзначацца штогод 21 верасня.

Мір – гэта адна з самых надзённых патрэб чалавецтва. Мір вызначае найважнейшую місію ААН і аб’ядноўвае яе працу па ўсёй планеце: ад міратворчасці і прэвентыўнай дыпламатыі да заахвочвання праў чалавека і яго развіцця.

Міжнародны дзень міру сімвалізуе глыбіннае імкненне ўсіх народаў жыць разам свабоднымі і роўнымі ў сваёй годнасці і правах. Гісторыя паказала, што якім бы жорсткім ні быў канфлікт, яго можна скончыць, прымірэнне можа быць дасягнута і мір можа запанаваць.

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый заклікае ўсе краіны і народы спыніць ваенныя дзеянні на час святкавання Міжнароднага дня міру і правесці святочныя мерапрыемствы ў фармаце асветы і інфармавання грамадскасці аб пытаннях, звязаных з мірам.

Кожны год Дзень міру прысвечаны пэўнай тэме. Тэмай 2019 года аб’яўлена барацьба са зменай клімату, і Дзень міру 2019 будзе праходзіць пад лозунгам “Барацьба са змяненнем клімату дзеля міру”. Гэты лозунг падкрэслівае важнасць барацьбы са змяненнем клімату як спосабу захавання і падтрымання міру на ўсёй планеце.

Змяненне клімату ўяўляе відавочную пагрозу для міру і бяспекі на зямлі. У выніку стыхійных бедстваў адбываецца перамяшчэнне ўтрая большай колькасці людзей, чым з-за канфліктаў: мільёны чалавек вымушаны пакідаць свае дамы ў пошуках бяспечнага месца для жыцця. Засаленне вады і ўраджаю пагражае падарваць харчовую бяспеку і аказвае ўсё больш негатыўнае ўздзеянне на здароўе насельніцтва. Рост напружанасці, звязанай з размеркаваннем рэсурсаў і масавым перамяшчэннем людзей, закранае ўсе краіны і ўсе кантыненты.

Дасягнуць міру можна толькі пры ўмове прыняцця канкрэтных мер, накіраваных на барацьбу са зменай клімату. 23 верасня Арганізацыя Аб’яднаных Нацый праводзіць саміт па клімаце, падчас якога будуць абмяркоўвацца канкрэтныя планы паскарэння дзеянняў па выкананні Парыжскага пагаднення. Гэты саміт надасць новы імпульс “гонцы па барацьбе са зменай клімату”, у якой удзельнічаюць краіны, прадпрыемствы, гарады і грамадзянская супольнасць і без якой немагчыма выкананне Мэт у галіне ўстойлівага развіцця.

17 мэт у галіне ўстойлівага развіцця былі аднагалосна прыняты 193 дзяржавамі – членамі ААН на гістарычным саміце кіраўнікоў дзяржаў, які прайшоў у Нью-Ёрку ў верасні 2015 года. Новы парадак дня на перыяд да 2030 года заклікае дзяржавы прыступіць да прыняцця мер, накіраваных на дасягненне гэтых мэт на працягу наступных 15 гадоў. Тэма міру праходзіць праз усе 17 мэт, кожная з якіх з’яўляецца адным з састаўных элементаў глабальнай архітэктуры свету. Рэалізацыя кожнай мэты мае вырашальнае значэнне для забеспячэння міру і ўсеагульнага росквіту.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае каля 100 дакументаў, якія раскрываюць работу міжнародных арганізацый, урадавых і няўрадавых устаноў у галіне падтрымання міру і бяспекі. Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародныя пагадненні і міжнародна-прававыя дакументы па падтрыманні міру і бяспекі
  • Раззбраенне, ядзернае раззбраенне
  • Аперацыі па падтрыманні міру, міратворчасць і мірабудаўніцтва
  • Барацьба з тэрарызмам і ядзерным тэрарызмам
  • Правы чалавека і падтрыманне міру
  • Дэмакратызацыя і культура міру

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у галіне сусветнай палітыкі, дыпламатыі, міжнародных адносін, міжнароднага права, канфлікталогіі, а таксама студэнтам, магістрантам, палітычным і грамадскім дзеячам і ўсім, каму дарагі мір на Зямлі.

Карысныя спасылкі

Дакументы


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 28.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Роўныя правы, роўныя магчымасці

03.12.2019

З 3 па 25 снежня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Прававая і сацыяльная абарона інвалідаў”, прысвечаная Міжнароднаму дню інвалідаў.

Снег – зімовы цуд

04.12.2019

7 снежня дзіцячы пакой запрашае ў займальнае літаратурнае падарожжа “Снег – зімовы цуд” і пакажа незвычайную і вельмі пазнавальную “Большую книгу снега и льда”.

Навагодні серпанцін

03.12.2019

З 3 снежня  па 15 студзеня на кальцавым калідоры 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі арганізавана святочная тэматычная выстаўка “Навагодні серпанцін”.

Жыццё вялікае і шчодрае

29.11.2019

З 29 лістапада па 19 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Жыццё вялікае і шчодрае”, прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова (1899–1975).

Звіняць калядныя званы і запрашаюць на выставу

28.11.2019

Напярэдадні свят у Нацыянальнай бібліятэцы адкрыецца светлая, маляўнічая і між тым глыбокая па сэнсе выстаўка жывапісу “Калядныя званы”, якая прадставіць работы беларускага мастака Рыгора Іванова.

Без пэндзліка і фарбаў

26.11.2019

27 лістапада дзіцячы пакой запрашае дзяцей на майстар-клас па пластылінавым жывапісе “Без пэндзліка і фарбаў”.

Разарваць кола маўчання: жанчыны і насілле

21.11.2019

З 21 лістапада 2019 г. па 9 студзеня 2020 г. у аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Разарваць кола маўчання: жанчыны і насілле”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за ліквідацыю насілля адносна жанчын.



111