ГалоўнаяМерапрыемствыБібліятэка ХХІ стагоддзя
Мір і бяспека для ўсіх народаў
Прыгажосць выратуе свет

Бібліятэка ХХІ стагоддзя

Бібліятэка ХХІ стагоддзя
Іншыя мерапрыемствы
2 верасня – 30 кастрыніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 106
Месца правядзення

З 2 верасня па 30 кастрычніка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Бібліятэка ХХІ стагоддзя”, прымеркаваная да Дня бібліятэк.

Складаныя працэсы сучаснай рэчаіснасці актуалізавалі праблему сучаснасці і будучыні бібліятэк, вызначэння перспектыў іх далейшага развіцця. На мяжы тысячагоддзяў назіраўся сапраўдны бум, звязаны з абмеркаваннем тэмы “Якой павінна быць бібліятэка ў XXI стагоддзі?”. Пытанне застаецца адкрытым і сёння. Тлумачыцца гэта тым, што агульнапрынятыя нормы і цэннасці дзейнасці бібліятэк супярэчаць новым сацыякультурным тэндэнцыям апошніх гадоў.

Прадстаўленыя на выстаўцы публікацыі часопісаў “Вестник Библиотечной ассамблеи Евразии”, “Библиография”, “Библиотека”, “Научные и технические библиотеки”, “Веснік адукацыі” раскажуць, як сучасная бібліятэчная супольнасць спраўляецца з выклікамі часу, якія інавацыйныя формы работы выкарыстоўваюць бібліятэкі, як уплываюць на бібліятэчную прастору лічбавыя тэхналогіі.

Цікавым для наведвальнікаў будзе вопыт работы бібліятэк за мяжой: іх інавацыйныя практыкі, абмен рэсурсамі і каштоўнымі эмпірычнымі ведамі. Пра гэта раскажуць артыкулы з часопісаў “Библиотековедение”, “Современная библиотека”, “Школьная библиотека”.

У перыядычных выданнях “Бібліятэчны свет”, “Бібліятэка прапануе”, “Независимый библиотечный адвокат” адлюстраваны вопыт бібліятэк у формах работы, што сталі ўжо традыцыйнымі на фоне інфармацыйных тэхналогій, якія імкліва развіваюцца.

Усяго ў экспазіцыі прадстаўлена каля 40 перыядычных выданняў.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Спіс літаратуры

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 87.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам