ГалоўнаяМерапрыемствыБольш чым цацка: у бібліятэцы адкрылася выстаўка лялек
Неспакойнае сэрца
Мір і бяспека для ўсіх народаў

Больш чым цацка: у бібліятэцы адкрылася выстаўка лялек

Больш чым цацка: у бібліятэцы адкрылася выстаўка лялек
Іншыя мерапрыемствы
5 верасня – 10 лістапада
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

З 5 верасня ў выставачным комплексе (пам. 104) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працуе выстаўка “Лялечныя гісторыі”.

Ва ўсім свеце з малых гадоў казкі і лялькі суправаджаюць чалавека, развіваюць творчы патэнцыял, вучаць, выхоўваюць, фармуюць светапогляд. На выстаўцы “Лялечныя гісторыі” дарослыя змогуць акунуцца ў чароўны свет дзяцінства, а малыя – пазнаёміцца з казачнымі героямі ў незвычайным фармаце.

У першай частцы выстаўкі “У гасцях у казкі” наведвальнікі змогуць разгледзець сваіх любімых персанажаў з усіх бакоў дзякуючы дыярамам – аб’ёмным канструкцыям. Чалавечныя і смешныя, адважныя і высакародныя персанажы Самуіла Маршака, Карнея Чукоўскага, Аляксея Талстога, Алана Мілна, Ганса Хрысціяна Андэрсана, Шарля Перо, а таксама героі народных казак выклічуць цёплыя пачуцці, усмешку, натхняць на імкненне да перамог.

Другая частка выстаўкі “Фабрыка лялек” – пра гісторыю іх вырабу. Стагоддзямі лялькі ствараліся ўручную, насілі абрадавы характар або з’яўляліся прадметам мастацтва. Фабрычная вытворчасць зрабіла іх даступнымі для шырокай аўдыторыі. Наведвальнікам пакажуць лялькі масавай вытворчасці ў арыгінальных або адноўленых касцюмах.

Выстаўка дапоўнена экспазіцыяй, якая прадставіць кнігі, паштоўкі, плакаты і эстампы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Гісторыя лялек багатая: гэтая частка выстаўкі апавядае пра лялькі Старажытнага Егіпта, Грэцыі, пра старадаўнюю і народную цацку нашага краю, цацку савецкага перыяду, тэатральную ляльку. Асобны раздзел кніжнай экспазіцыі прысвечаны калекцыйнай ляльцы, якая высока цэніцца за арыгінальнасць і майстэрства выканання.

Акрамя гэтага госці змогуць палюбавацца работамі таленавітых мастакоў-ілюстратараў: Уладзіміра Канашэвіча – стваральніка дзіўна дэталёвых ілюстрацый да твораў Карнея Чукоўскага, Яўгена Рачова – мастака-анімаліста, які ўмела адлюстраваў характары герояў народных казак, Леаніда Уладзімірскага, які прыдумаў любімы ўсімі вобраз Бураціна ў паласатым каўпачку.

Замацаваць прыемнае ўражанне ад выстаўкі дапаможа інтэрактыўная зона. Тут можна размаляваць любімых персанажаў, паглядзець мультфільм, а таксама зрабіць фота на памяць у касцюмах Мальчыша-Кібальчыша або Багатыра.

Выстаўка будзе доўжыцца да 10 лістапада 2019 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Кошт наведвання:

7 руб. – для дарослых;
5 руб. – для навучэнцаў школ, ССНУ і ВНУ;
3 руб. – для дзяцей ад 3 да 6 гадоў і дзяцей з мнагадзетных сем'яў, людзей з абмежаванымі магчымасцямі;
16 руб. – сямейны білет (2 дарослых + 1 дзіця да 16 гадоў);
19 руб. – сямейны білет (2 дарослых + 2 дзіцяці да 16 гадоў).

Бясплатна – для дзяцей да 3 гадоў, выхаванцаў дзіцячых дамоў, а таксама асоб, якія суправаджаюць групу вучняў і выхаванцаў устаноў адукацыі (1 чалавек на 10 дзяцей).

Час работы выстаўкі ў святочныя і перадсвяточныя дні просьба ўдакладняць па тэлефонах: (8 017) 266 37 37, 293 29 22.

Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Конкурс да 85-годдзя Рыгора Барадуліна

05.05.2020

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала конкурс да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна і запрашае юных чытачоў да ўдзелу.

Напісанае застаецца

04.05.2020

З 4 мая па 1 чэрвеня  ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Напісанае застаецца”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, драматурга, публіцыста Алеся Петрашкевіча (1930–2012).

ЭкаChallenge

29.04.2020

Сёлета сусветная супольнасць адзначае 50-годдзе міжнароднай акцыі “Дзень Зямлі” – найбуйнейшай грамадзянскай падзеі ў свеце, з якой звязана зараджэнне сучаснага экалагічнага руху. Да гэтага дня прымеркаваны выставачны праект “ЭкаChallenge”, на якім прадстаўлены плакаты і кнігі на экалагічную тэматыку з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Вялікай Перамозе прысвячаецца!

15.04.2020

Да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў 15 красавіка Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала маштабны выставачны праект “Вялікая Перамога”.

З глыбінь перажытага

07.04.2020

З 7 красавіка па 30 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “З глыбінь перажытага”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Аляксея Нічыпаравіча Карпюка (1920–1992).



111