ГалоўнаяМерапрыемствыСаборнае ўлажэнне цара Аляксея Міхайлавіча: 370 гадоў помніку рускага права
Прыгажосць выратуе свет
Дзіцячы пакой запрашае на літаратурную гадзіну “Усё пра мумi-тролей”

Саборнае ўлажэнне цара Аляксея Міхайлавіча: 370 гадоў помніку рускага права

Саборнае ўлажэнне цара Аляксея Міхайлавіча: 370 гадоў помніку рускага права
Іншыя мерапрыемствы
27 жніўня – 28 кастрыніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207 b
Месца правядзення

З 27 жніўня па 28 кастрычніка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207 b) адкрыта тэматычная выстаўка “Саборнае ўлажэнне цара Аляксея Міхайлавіча: 370 гадоў помніку рускага права”.

У 2019 годзе спаўняецца 370 гадоў найважнейшаму помніку рускага права – Саборнаму ўлажэнню цара Аляксея Міхайлавіча.

Саборнае Улажэнне 1649 года – найбуйнейшы помнік пісьменства Расіі ХVII ст., які падводзіць вынік папярэдняй заканадаўчай дзейнасці царскай Расіі ХVI–ХVII стст. З’яўляючыся галоўным дасягненнем праўлення Аляксея Міхайлавіча, гэты грандыёзны і вялікі па сваім маштабе і поўны па юрыдычнай прапрацаванасці прававы акт на працягу больш за дзвесце гадоў заставаўся найбольш развітым зборам расійскіх законаў.

Нягледзячы на казуальнасць выкладу, Улажэнне адрознівалася лепшай для свайго часу юрыдычнай тэхнікай. Не менш дзіўная і вартая захаплення хуткасць, з якой ён быў прыняты: усе абмеркаванні і канчатковае прыняцце дадзенага помніка заканадаўства аб’ёмам практычна ў 1 000 артыкулаў занялі ўсяго толькі каля 6 месяцаў.

Тэкст помніка дзеліцца на 25 глаў, кожная з іх падзяляецца на артыкулы, колькасць якіх даходзіць да 967. Гісторыкамі рускага права праведзены аналіз зместаў Уложанай кнігі, якая сведчыць аб тым, што 60 артыкулаў узнікла з чалабіццяў. Асобна сярод крыніц варта назваць Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., адкуль было запазычана 56 артыкулаў.

Упершыню ў рускім заканадаўстве Улажэнне змяшчае главу аб крымінальна-прававой абароне асобы цара. Вышэйшыя дзяржаўныя органы кіравання надзяляюцца судовымі функцыямі. Звыш 300 артыкулаў прысвечана крымінальнаму праву, дэталёва раскрывае паняцце злачынства. Каля 250 артыкулаў фарміруюць пытанні грамадзянскага права: уласнасці зямельнай і на сялян, халопаў, дагаворнае і абавязковае, адміністрацыйнае і фінансавае права.

Арыгінал Улажэння ўяўляе сабой скрутак, склеены з 959 слупкоў – “ставаў”. Даўжыня скрутка складае 309 метраў. Зараз Улажэнне захоўваецца ў Расійскім Дзяржаўным архіве старажытных актаў у пазалочаным “каўчэгу”, спецыяльна вырабленым для гэтай мэты. На пярэднім баку запісаны тэкст, на адваротным – стаяць подпісы. Выкарыстоўваць такі скрутак для практычных патрэб амаль немагчыма. З яго зроблена дакладная копія ў выглядзе рукапіснай кнігі і ўжо з яе ажыццяўляўся друкарскі набор. Саборнае Улажэнне, адбітае друкарскім спосабам, стала першым друкаваным помнікам рускага права. Мова была даступнай і зразумелай для ўсіх слаёў грамадства. Выданне Улажэння выклікала цікавасць у Заходняй Еўропе і было перакладзена на лацінскую, французскую, нямецкую і дацкую мовы. У 1649 годзе Улажэнне выдавалася двойчы вялікім для таго часу тыражом 2 400 экзэмпляраў. Больш за дзвесце гадоў Улажэнне не губляла свайго значэння і захавала сілу дзеючага кодэкса да ўвядзення ў 1835 г. Збору законаў Расійскай імперыі.

Вучоныя аднадушны ў ацэнцы Саборнага Улажэння. Гэта дасягненне юрыдычнай думкі сусветнага маштабу. Дакумент замацаваў працэс перарастання саслоўна-прадстаўнічай манархіі ў абсалютную.

Экспазіцыя налічвае каля 70 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, аўтарэфераты дысертацый.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Саборнае ўлажэнне 1649 года і яго гістарычнае значэнне
  • Кадыфікацыя заканадаўства ў перыяд цара Аляксея Міхайлавіча
  • Параўнальны аналіз нацыянальнага права Расіі ХVII ст. з нацыянальным правам іншых дзяржаў
  • Даследаванне крымінальнага права па Саборным улажэнні 1649 года
  • Значэнне ўлажэння 1649 года ў гісторыі грамадзянскага судаводства
  • Лінгвістычныя асаблівасці ўлажэння і асаблівасці яго выдання

Выстаўка будзе цікавая для прававедаў, гісторыкаў, філолагаў, выкладчыкаў і студэнтаў.

Спіс літаратуры

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам