Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
28 жніўня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на літаратурную гадзіну “Усё пра мумi-тролей”.
Незвычайныя персанажы казак Туве Янсан стануць галоўнымі героямі мерапрыемства. На старонках кніжнай мумi-серыі дзеці сустрэнуцца з насельнікамі чароўнай даліны – Мумi-тролем, яго сямействам і сябрамі, з якімі адбываюцца займальныя і часам драматычныя прыгоды.
Гэтыя чароўныя і ветлівыя, жыццярадасныя і няўрымслівыя казачныя істоты вучаць даражыць сяброўствам, быць сумленнымі і добрымі.
Увайсці ў вобраз знаёмых герояў дапаможа вясёлая гульня і віктарына, а прагляд мультфільма з серыі пра прыгоды мумi-тролей дапоўніць яркія ўражанні.
Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.