ГалоўнаяМерапрыемствыПісьменнік і чалавек шчодрага сэрца
Хутка II Еўрапейскія гульні. Як мы ўвайшлі ў 20-ку мацнейшых – даведаецеся на выстаўцы “Беларусь спартыўная”
Новы віртуальны праект: усё пра жыццё і творчасць Станіслава Манюшкі

Пісьменнік і чалавек шчодрага сэрца

Пісьменнік і чалавек шчодрага сэрца
Іншыя мерапрыемствы
25 красавіка – 16 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 25 красавіка па 16 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць кніжная выстаўка “Пісьменнік і чалавек шчодрага сэрца”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння І.Д. Гурскага.

Беларускі пісьменнік, драматург, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Ілья Данілавіч Гурскі (1899–1972) нарадзіўся ў в. Замосце Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1935–1941 гг. рэдагаваў газету “Літаратура і мастацтва”, у Вялікую Айчынную вайну быў адказным сакратаром франтавой газеты “За Савецкую Беларусь”, рэдактарам газеты “За свабодную Беларусь”, сатырычнага лістка “Партызанская дубінка”. Пасля вайны ў 1944–1960 гг. узначальваў часопіс “Беларусь”.

Выстаўка знаёміць карыстальнікаў з літаратурнай спадчынай Ільі Гурскага: раманамі “Вецер веку”, “У агні”, “Чужы хлеб”, аповесцю “Лясныя салдаты”, кнігамі апавяданняў “На берагах Нявы”, “Над Нёманам”, “У Вялікай дарозе”, п’есамі “Качагары”, “Патрыёты”, “Хлеб”, “Дрыгва” і інш. У творах І. Гурскага паказаны працэсы і падзеі, якія адбываліся ў беларускай вёсцы ў 20-ыя гады мінулага стагоддзя, партызанская барацьба ў гады Вялікай Айчыннай вайны, жыццё ў пасляваенны час.

Экспазіцыя адлюстроўвае кніжныя выданні, публікацыі твораў пісьменніка ў часопісах “Новым шляхам”, “Маладняк” 20–30-х гг., блок матэрыялаў з водгукамі, рэцэнзіямі і ўспамінамі пра І.Д. Гурскага. Асаблівую цікавасць уяўляе зборнік “Успаміны пра Ілью Гурскага”, праілюстраваныя рэдкімі фатаграфіямі, а таксама аўтабіяграфія Ільі Данілавіча, якая ўвайшла ў кнігу аўтабіяграфій беларускіх пісьменнікаў “Пяцьдзесят чатыры дарогі”.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход на выстаўку – па чытацкім білеце ці білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам