Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
24 красавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на творчыя заняткі “Велікодны падарунак”.
Падчас святкавання Вялікадня існуе добрая традыцыя ўпрыгожваць свой дом і абменьвацца падарункамі. На творчых занятках дзеці навучацца рабіць велікоднае ўпрыгажэнне з каляровага кардона, паперы і сурвэтак, якое стане арыгінальным падарункам для сяброў і блізкіх. На занятках дзеці таксама даведаюцца аб гісторыі і сімвалах светлага свята Вялікадня.
Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.