ГалоўнаяМерапрыемствыНе прапусці! Гэту Бібліяноч ты запомніш надоўга...
Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі
Знак і сэнс шукаем разам з мастаком Фёдарам Шурмялёвым

Не прапусці! Гэту Бібліяноч ты запомніш надоўга...

Не прапусці! Гэту Бібліяноч ты запомніш надоўга...
Іншыя мерапрыемствы
19 красавіка
Дата правядзення
19.00 – 23.00
Час правядзення
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Месца правядзення

У гэтым годзе маштабны праект у галоўным кнігасховішчы краіны носіць назву БібліяLIVE. І сапраўды, у гэты час жыццё ў “алмазе ведаў” кіпіць як ніколі. Музыка, гульні, безлімітныя зносіны і толькі пазітыўныя эмоцыі – абавязковыя атрыбуты свята.

Тых, хто збіраецца прыйсці шумнай кампаніяй, у бібліятэцы чакаюць настолкі “Гульнявы партал”, “Інтэлектуальная гульня мазгабойня”, папулярная гульня “Мафія”, розныя квэсты і камунікатыўная гульня “Геній фінансаў”.

Для прыхільнікаў шахмат і шашак будзе працаваць пляцоўка “Ход канём”. І нават калі такія гульні не ваша тэма, паверце, тут ёсць на што паглядзець. Фішка пляцоўкі – вялізныя шахматныя фігуры. Расчахляем тэлефоны – гэта выдатны момант для сэлфі.

У атрыуме 2-га паверха жывы гук на пляцоўцы “MusicLIVE” забяспечаць музычныя калектывы. Кампазіцыі ў самых розных жанрах, інтэрактыў і нават паказ мод – у гэты вечар вас чакае мора станоўчых эмоцый.

Пляцоўка “У лабірынце традыцый” упрыгожыць свята этнічнымі матывамі. Гасцей бібліятэкі чакаюць майстар-класы па народнай творчасці, песні і танцы, казкі, гульні і іншыя забавы.

Да таго ж Бібліяноч падорыць магчымасць знайсці сапраўднага сябра. Маленькага, пушыстага, якога трэба любіць, карміць і ніколі не кідаць. Сумесна з грамадскім аб’яднаннем па абароне жывёл “Эгіда” ў бібліятэцы будзе арганізавана дабрачынная пляцоўка “Абярніцеся”. Жадаючыя могуць прынесці корм, лекі, напаўняльнікі, пераноскі, латкі і ўсё, што неабходна для ўтрымання жывёл у прытулках і на ператрымках, унесці ахвяраванні, паглядзець каталогі жывёл, а з некаторымі з іх нават пазнаёміцца асабіста.

Мабыць, самая настальгічная пляцоўка фэсту – “Вінілавы рэлакс”. Тут вы зможаце адпачыць душой пад кранальную музыку з вінтажнага прайгравальніка, успомніць ці адкрыць для сябе гэта асабліва мяккае і цёплае гучанне сапраўдных пласцінак.

На дзіцячай пляцоўцы “Дарослых.net” малышам дадуць нарэшце адпачыць ад гэтых надакучлівых бацькоў! Кнігі, гульні, аквагрым, музыка, майстар-класы, спектакль, выступы дрэсіраваных сабачак, навуковае шоу, зона чытання і многае іншае не пакінуць ваша дзіцё абыякавым.

Акрамя святочнага настрою, Бібліяноч зможа даць адказы на даўно хвалюючыя пытанні. Любы жадаючы можа паўдзельнічаць у лекцыях-трэнінгах “Псіхалогія канфлікту” і “Псіхалогія сузалежных адносін”.

Акрамя гэтага госці змогуць пабываць на творчых сустрэчах з цікавымі людзьмі з сферы культуры і мастацтва, а таксама наведаць часовыя і пастаянныя экспазіцыі.

За абнаўленнямі сачыце на афіцыйнай старонцы бібліятэкі і на старонках у сацыяльных сетках – Фэйсбуку і Вконтакте.

“БібліяLIVE” стартуе ў пятніцу 19 красавіка а 19 гадзіне!

Праграма

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Каментарыі карыстальнікаў:

Каментаванне даступна толькі зарэгістраваным карыстальнікам

Мерапрыемствы

Роўныя правы, роўныя магчымасці

03.12.2019

З 3 па 25 снежня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка “Прававая і сацыяльная абарона інвалідаў”, прысвечаная Міжнароднаму дню інвалідаў.

Снег – зімовы цуд

04.12.2019

7 снежня дзіцячы пакой запрашае ў займальнае літаратурнае падарожжа “Снег – зімовы цуд” і пакажа незвычайную і вельмі пазнавальную “Большую книгу снега и льда”.

Навагодні серпанцін

03.12.2019

З 3 снежня  па 15 студзеня на кальцавым калідоры 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі арганізавана святочная тэматычная выстаўка “Навагодні серпанцін”.

Жыццё вялікае і шчодрае

29.11.2019

З 29 лістапада па 19 снежня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Жыццё вялікае і шчодрае”, прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова (1899–1975).

Звіняць калядныя званы і запрашаюць на выставу

28.11.2019

Напярэдадні свят у Нацыянальнай бібліятэцы адкрыецца светлая, маляўнічая і між тым глыбокая па сэнсе выстаўка жывапісу “Калядныя званы”, якая прадставіць работы беларускага мастака Рыгора Іванова.

Без пэндзліка і фарбаў

26.11.2019

27 лістапада дзіцячы пакой запрашае дзяцей на майстар-клас па пластылінавым жывапісе “Без пэндзліка і фарбаў”.

Разарваць кола маўчання: жанчыны і насілле

21.11.2019

З 21 лістапада 2019 г. па 9 студзеня 2020 г. у аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Разарваць кола маўчання: жанчыны і насілле”, прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за ліквідацыю насілля адносна жанчын.



111