ГалоўнаяМерапрыемствы“І сэрцам песню праспяваць…”
Жанчыны свету: правы і магчымасці
Навуковыя электронныя рэсурсы выдавецтва Wiley: магчымасці для інфармацыйнага забеспячэння і папулярызацыі вынікаў навуковых даследаванняў

“І сэрцам песню праспяваць…”

“І сэрцам песню праспяваць…”
Іншыя мерапрыемствы
1 сакавіка – 16 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 205
Месца правядзення

З 1 сакавіка па 16 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка “І сэрцам песню праспяваць…”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы Еўдакіі Якаўлеўны Лось.

Мужна, адкрыта і шчыра ўвайшла пісьменніца ў гісторыю беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Яна была паэткай, якая тонка адчувала прыгажосць і мілагучнасць роднага слова, разнастайныя перажыванні чалавечага сэрца.

Еўдакія Якаўлеўна (1929–1977) з пакалення тых, чыё дзяцінства адабрала вайна і хто мужнеў у цяжкія пасляваенныя гады. Шмат вершаў было ёй напісана менавіта пра гэту старонку жыцця. Але ёсць і іншыя тэмы, якія яна раскрывае з не меншай паўнатою – чаканне шчасця, радасць мацярынства, прага кахаць і быць каханай. Пісаць, як дыхаць – было яе правілам, і таму паэтэса адстойвала права выказваць інтымнае, набалелае.

Выстаўка налічвае больш за 100 дакументаў і складаецца з трох раздзелаў.

Шматлікая літаратурная спадчына Е.Я. Лось прадстаўлена ў першым раздзеле экспазіцыі. Гэта кнігі паэзіі “Сакавік”, “Палачанка”, “Яснавокія мальвы”, “Галінка з яблыкам”, “Лірыка ліпеня”, зборнікі апавяданняў і лірычных замалёвак “Пацеркі” і “Травіца брат-сястрыца”, дзіцячыя кніжкі “Абутая ёлачка”, “Казка пра Ласку”, “Зайчык-выхваляйчык”, а таксама выбраныя творы і дзённікі пісьменніцы, публікацыі вершаў у часопісах і інш.

З творамі Еўдакіі Лось на розных мовах свету, а таксама з прыкладамі перакладчыцкай дзейнасці самой паэтэсы знаёміць другі раздзел экспазіцыі.

Дапаўняюць выстаўку біяграфічныя і літаратурна-крытычныя публікацыі пра Еўдакію Якаўлеўну.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход на выстаўку – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 16.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.


Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам