ГалоўнаяМерапрыемствыНавуковыя электронныя рэсурсы выдавецтва Wiley: магчымасці для інфармацыйнага забеспячэння і папулярызацыі вынікаў навуковых даследаванняў
“І сэрцам песню праспяваць…”
Вяршыня духоўнай неўміручасці

Навуковыя электронныя рэсурсы выдавецтва Wiley: магчымасці для інфармацыйнага забеспячэння і папулярызацыі вынікаў навуковых даследаванняў

Навуковыя электронныя рэсурсы выдавецтва Wiley: магчымасці для інфармацыйнага забеспячэння і папулярызацыі вынікаў навуковых даследаванняў
Іншыя мерапрыемствы
13 сакавіка
Дата правядзення
10.30–12.00
Час правядзення
пам. 308
Месца правядзення

13 сакавіка ў бібліятэцы адбудзецца семінар “Навуковыя электронныя рэсурсы выдавецтва Wiley: магчымасці для інфармацыйнага забеспячэння і папулярызацыі вынікаў навуковых даследаванняў”.

Wiley – адно з найбуйнейшых і аўтарытэтных міжнародных выдавецтваў, якое выпускае акадэмічныя выданні і навуковую перыёдыку па гуманітарных, грамадскіх, дакладных навуках і медыцыне.

У ходзе семінара ўдзельнікам будзе прадстаўлены кніжны і часопісны рэпертуар інфармацыйных рэсурсаў выдавецтва, а таксама магчымасці працы з імі на ўнікальнай выдавецкай платформе.

Для аўтараў навуковых публікацый будзе праведзены трэнінг па размяшчэнні артыкулаў у рэйтынгавых замежных часопісах.

Арганізатары семінара:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі, выдавецтва Wiley.

Месца правядзення:
Нацыянальная бібліятэка Беларусі, міжнародны прэс-цэнтр (3-ці паверх, пам. 308),
г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 116 (уваход правы бакавы).

Рэгістрацыя ўдзельнікаў:
10.30–11.00.

Работа семінара:
11.00–11.30.

Да ўдзелу запрашаюцца:
спецыялісты бібліятэк, інфармацыйных цэнтраў, выдавецтваў, навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў, маладыя вучоныя, аспіранты, магістранты, аўтары навуковых публікацый.

Для ўдзелу ў семінары неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю

Каардынатары:

Рудакоўская Марына Віктараўна,
загадчыца аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі,
тэлефон: (8 017) 293 28 90,
e-mail: rudakovskaya@nlb.by

Дамоўская Марыя Васільеўна,
загадчыца сектара аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі,
тэлефон: (8 017) 293 29 26,
e-mail: virtual@nlb.by

Праграма семінара

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам