ГалоўнаяМерапрыемствыЖанчыны свету: правы і магчымасці
Гартаючы старонкі замежнай перыёдыкі
“І сэрцам песню праспяваць…”

Жанчыны свету: правы і магчымасці

Жанчыны свету: правы і магчымасці
Іншыя мерапрыемствы
1 сакавіка – 1 красавіка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 207
Месца правядзення

З 1 сакавіка па 1 красавіка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстаўка “Жанчыны свету: правы і магчымасці”, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню.

Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН) у снежні 1977 года (рэзалюцыя A/RES/32/142) і штогод адзначаецца 8 сакавіка.

Міжнародны жаночы дзень святкуюць ва ўсім свеце, адзначаючы дасягненні жанчын незалежна ад нацыянальных меж або этнічных, моўных, культурных, эканамічных і палітычных адрозненняў.

Статут ААН, падпісаны ў Сан-Францыска ў 1945 годзе, стаў першым міжнародным пагадненнем, якое абвясціла роўнасць мужчын і жанчын у якасці асноўнага права чалавека. З тых часоў ААН спрыяла стварэнню гістарычнага зводу міжнародна ўзгодненых стратэгій, стандартаў, праграм і мэт, закліканых палепшыць становішча жанчын ва ўсім свеце.

ААН і яе спецыялізаваныя ўстановы працуюць над далучэннем жанчын у якасці раўнапраўных партнёраў у праграмы па дасягненні ўстойлівага развіцця, міру, бяспекі, поўнага захавання праў чалавека. Пашырэнне праў і магчымасцей жанчын застаецца адным з асноўных кірункаў дзейнасці ААН у яе намаганнях па вырашэнні сацыяльных, эканамічных і палітычных праблем ва ўсім свеце.

Тэма Дня 2019 года – “Думай аб роўнасці, стварай з розумам, здзяйсняй інавацыі ў імя перамен” – закліканая прыцягнуць увагу да інавацыйных спосабаў дасягнення гендарнай роўнасці і пашырэння праў і магчымасцей жанчын, асабліва ў такіх галінах, як сістэмы сацыяльнай абароны, доступ да дзяржаўных паслуг і ўстойлівая інфраструктура.

Інавацыі і тэхналогіі прадастаўляюць беспрэцэдэнтныя магчымасці, аднак у гэтых галінах існуе няроўнасць паміж мужчынамі і жанчынамі. Жанчыны недастаткова прадстаўлены ў сферах навукі, тэхналогій, інжынерыі, матэматыкі, дызайну. Ад мабільнага банкінгу да штучнага інтэлекту і інтэрнэту важна, каб ідэі і вопыт жанчын уплывалі на распрацоўку і ўкараненне інавацый, якія фарміруюць наша грамадства ў будучым.

Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка адзначаецца ў Беларусі як агульнарэспубліканскае свята. Ён называецца Днём жанчын і з'яўляецца непрацоўным днём.

Жанчыны прымаюць актыўны ўдзел у развіцці беларускага грамадства. Паводле звестак Белстата, на пачатак 2018 года колькасць жанчын у рэспубліцы складала 5 млн 70 тыс. чалавек, або 53,4 % ад агульнай колькасці насельніцтва. Сёння кожны другі работнік у краіне – жанчына. Сярод працуючых жанчын кожная трэцяя мае вышэйшую адукацыю, кожная чацвёртая – сярэднюю спецыяльную, 16,5 % – прафесійна-тэхнічную. Дзяржаўная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь у дачыненні да жанчын накіравана на рэалізацыю іх палітычных, сацыяльных, эканамічных і культурных праў. Прымаюцца меры па рэфармаванні заканадаўства ў інтарэсах жанчын, распрацоўваюцца і ажыццяўляюцца сацыяльна-эканамічныя меры па паляпшэнні становішча жанчын, умацаванні і падтрымцы сям'і, забяспечваецца кантроль за выкананнем прадастаўленых жанчынам праў і гарантый.

Пазітыўны ўплыў на павышэнне сацыяльнага статусу жанчын аказвае таксама развіццё жаночага руху, пашырэнне сацыяльнага партнёрства жаночых грамадскіх арганізацый з урадавымі структурамі і актывізацыя гендарных даследаванняў.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 100 публікацый ААН, ЮНЕСКА, Савета Еўропы, Еўрапейскага саюза і Сусветнага банка на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Жанчыны свету: гісторыя і сучаснасць
  • Шматгранная роля жанчын у грамадстве (жанчыны ў палітыцы, эканоміцы, сям'і, культуры)
  • Міжнародныя прававыя дакументы, накіраваныя на паляпшэнне становішча жанчын
  • Здароўе і адукацыя жанчын
  • Барацьба за ліквідацыю насілля адносна жанчын
  • Гендарныя праблемы роўнасці палоў
  • Палажэнне жанчын у Рэспубліцы Беларусь

Выстаўка будзе цікавая выкладчыкам сацыяльна-палітычных дысцыплін, студэнтам, правазнаўцам, гісторыкам, прадстаўнікам дзяржаўных органаў і няўрадавых арганізацый, а таксама тым, хто цікавіцца пытаннямі гендарнай ідэалогіі і сацыялогіі.


Карысныя спасылкі

Сістэма ААН

Дакументы

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або пропуску сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам