ГалоўнаяМерапрыемствыРазмова з адвакатам аб завяшчанні, атрыманні спадчыны, дарэнні
Вялікая паэзія для маленькіх дзяцей
Каўчэг Чынгіза Айтматава

Размова з адвакатам аб завяшчанні, атрыманні спадчыны, дарэнні

Размова з адвакатам аб завяшчанні, атрыманні спадчыны, дарэнні
Іншыя мерапрыемствы
19 снежня
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
пам. 257с
Месца правядзення

19 снежня адбудзецца тэматычная сустрэча з адвакатам “Ведаем свае правы: завяшчанне, атрыманне спадчыны, дарэнне”.

Вы атрымаеце асноўныя веды па тэме завяшчання, спадчыны і дарэння ў рамках дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, зможаце задаць пытанні, звязаныя з афармленнем завяшчання, перадачай маёмасці ў спадчыну, выбарам паміж дароўнай або завяшчаннем.

У рамках мерапрыемства таксама экспануецца тэматычная выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

З лекцыяй выступіць адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў Несцяровіч Ірына Эдуардаўна.


Пачатак: 16.00.

Месца правядзення: зала для групавых заняткаў (2-гі паверх, пам. 257с).

Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Папярэдні запіс абавязковы.

Спіс літаратуры па тэме

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68, 293 27 28.

Чытайце таксама, як прайшла тэматычная сустрэча з адвакатам.


Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам