Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
19 снежня дзіцячы пакой запрашае на літаратурную гадзіну “Вершы як музыка душы”.
Зіма – выдатная і дзіўная пара года. Бо толькі ўзімку можна зляпіць снежную бабу, скаціцца з горкі на санках, пагуляць у снежкі і паверыць у цуд.
У маляўнічых паэтычных радках, сугучных з мелодыяй, паэты апісваюць прыроду, дзіцячыя зімовыя забавы, казачную навагоднюю ёлку і калядныя цуды.
На мерапрыемстве хлопчыкі і дзяўчынкі пачытаюць лепшыя вершы Зінаіды Аляксандравай, Агніі Барто, Уладзіміра Сцяпанава і Раісы Кудашавай. Сюжэты зімовай паэзіі яны адлюструюць у сваіх малюнках.
Падборка самых цікавых і маляўнічых кніг пра зіму будзе прадстаўлена для юных чытачоў на кніжна-ілюстрацыйнай выстаўцы.
Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Матэрыял падрыхтаваны аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.