ГалоўнаяМерапрыемствыТворчая сустрэча “Апантаны Бацькаўшчынай” да 90-годдзя акадэміка Радзіма Гарэцкага
Каўчэг Чынгіза Айтматава
Вечная мелодыя жыцця

Творчая сустрэча “Апантаны Бацькаўшчынай” да 90-годдзя акадэміка Радзіма Гарэцкага

Творчая сустрэча “Апантаны Бацькаўшчынай” да 90-годдзя акадэміка Радзіма Гарэцкага
Іншыя мерапрыемствы
13 снежня
Дата правядзення
16.00–18.00
Час правядзення
галерэя “Лабірынт” (3-ці паверх)
Месца правядзення

Радзіму Гарэцкаму, вучонаму ў галіне геалогіі, геатэктонікі, акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктару геолага-мінералагічных навук, прафесару, заслужанаму дзеячу навукі БССР, споўнілася 90 гадоў.

Юбіляр – сын геолага, дэмографа, аднаго з акадэмікаў-заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук Гаўрылы Гарэцкага, пляменнік вядомага беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча Максіма Гарэцкага. Аб навуковай дзейнасці і жыццёвым шляху, а таксама аб няпростым лёсе, які спасціг сям’ю беларускай інтэлігенцыі, Радзім Гаўрылавіч раскажа на творчай сустрэчы “Апантаны Бацькаўшчынай”.

Да мерапрыемства падрыхтавана выстаўка біяграфічнай літаратуры і навукова-папулярных выданняў Радзіма Гарэцкага з фондаў “алмаза ведаў”.

Арганізатары – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд культуры” (БФК). Творчая сустрэча пройдзе ў рамках праекта БФК “Мой род – мая радзіма”.

Творчая сустрэча адбудзецца 13 снежня а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх). Уваход свабодны.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 80, 293 28 81.
Е-mail: pr@nlb.by

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Чытайце таксама аб тым, як прайшла творчая сустрэча.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам