ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Народжаны ў калысцы беларускай: у Маскве адкрылася выстаўка да 220-годдзя Адама Міцкевіча
У Магілёўскай абласной бібліятэцы прэзентавалі факсіміле 400-гадовага “Буквара”

На творчай сустрэчы “Апантаны Бацькаўшчынай” з 90-годдзем павіншавалі акадэміка Радзіма Гарэцкага

На творчай сустрэчы “Апантаны Бацькаўшчынай” з 90-годдзем павіншавалі акадэміка Радзіма Гарэцкага
Іншыя навіны

13 снежня ў бібліятэцы прайшла творчая сустрэча “Апантаны Бацькаўшчынай”, прысвечаная 90-годдзю акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Радзіма Гарэцкага.

Арганізатары – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і грамадскае аб'яднанне “Беларускі фонд культуры” (БФК). Творчая сустрэча прайшла ў рамках праекта БФК “Мой род – мая радзіма”.

Вядучым мерапрыемства стаў пісьменнік, журналіст, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, намеснік старшыні БФК Анатоль Бутэвіч.

Павіншаваць юбіляра прыехалі старшыня БФК Тадэвуш Стружэцкі, рэдактар газеты "Краязнаўчая" Уладзімір Гілеп, мастак, паэт, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца і іншыя прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, вучоныя і журналісты.

Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Радзім Гарэцкі падарыў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адну са сваіх апошніх кніг – “Апантаны Бацькаўшчынай: Жыццёвы меланж – 2” з аўтографам.

Першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава падзякавала юбіляру за кнігу, павіншавала з круглай датай і пажадала далейшых творчых поспехаў у літаратурнай дзейнасці.

На творчай сустрэчы Радзім Гаўрылавіч падзяліўся гісторыяй сваёй сям'і, распавёў пра навуковую і літаратурную дзейнасць, пра Гарэцкія чытанні і свайго знакамітага дзядзьку Максіма Гарэцкага.

Напрыканцы мерапрыемства Анатоль Бутэвіч зачытаў пісьмовыя віншаванні і тэлеграмы да юбілею акадэміка.

Творчы вечар прайшоў у суправаджэнні музычных нумароў у выкананні народнай артысткі Беларусі Таццяны Мархель.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам