ГалоўнаяМерапрыемствыДзіцячы пакой запрашае на святочнае мерапрыемства
Бяспека ў Сеціве: у бібліятэцы даследуюць сусвет інтэрнэту
Вандроўка па любімым горадзе

Дзіцячы пакой запрашае на святочнае мерапрыемства

Дзіцячы пакой запрашае на святочнае мерапрыемства
Іншыя мерапрыемствы
12 верасня
Дата правядзення
18.00–19.30
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

12 верасня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на святочнае мерапрыемства “Капітаны кніжных мораў”, прысвечанае Дню бібліятэк.

Дзеці адправяцца ў падарожжа па кніжнай краіне, імя якой – Бібліятэка. Кожны можа зайсці сюды і пабачыцца з мудрымі і вучонымі сябрамі – кнігамі. Тут кнігі жывуць і сябруюць паміж сабой і ў кожнай з іх ёсць свой чытач.

На мерапрыемстве дзеці прымуць удзел у эстафеце кніжных капітанаў, цікавых развіваючых гульнях і літаратурнай віктарыне.

Юных чытачоў чакае прыемны сюрпрыз – на памяць аб мерапрыемстве яны зробяць сабе ў падарунак аб’ёмную паштоўку.


Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34
Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам